Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

Матэрыялы

Паважаныя бацькі!

Сярод праблем, якія стаяць сёння перад грамадствам, на адно з першых месцаў выходзіць праблема наркаманіі, асноўная мішэнь якой - маладое пакаленне.

За апошнія 5 гадоў у галіне скончана папярэдняе расследаванне па 126 крымiнальных справах па артыкуле 328 КК Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), здзейсненымi непаўналетнімі. Больш за палову такіх злачынстваў звязаны са збытам псіхатропных рэчываў.

Аналіз судовай практыкі кажа пра тое, што да непаўналетніх «збытчыкаў» псіхатропных рэчываў прымяняюцца пакараннi, звязаныя з пазбаўленнем волі тэрмінам ад 7 да 12 гадоў.

Так, у 2020 годзе непаўналетнія хлопец і дзяўчына, якія працавалі рознічнымі кур'ерамі Інтэрнэт крамы па продажы наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, асуджаныя Гомельскім абласным судом па ч. 4 арт. 328 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў.

У цяперашні час на стадыі папярэдняга расследавання знаходзяцца крымінальныя справы ў дачыненні да дзясятка падлеткаў, якімі здзейснена 16 нарказлачынстваў, 15 з якіх звязаны са збытам асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва Альфа-PVP.

Арганізатары наркабізнесу абяцаюць падлеткам хуткі і, самае галоўнае, бяспечны даход. На жаль, як паказвае практыка, «закладнікам» дастаюцца толькі вялікія тэрміны, зламаныя лёсы і не спраўдзіўшыяся мары. Сёння ідзе неабвешчаная вайна наркамафіі супраць нашых дзяцей!

Паважаныя бацькі!

Нашы дзеці кожны дзень выходзяць з пад'езда, гуляюць у двары, ходзяць на вучобу, дыскатэкі. Яны маюць зносіны з аднакласнікамі, аднакурснікамі, з тымі, хто жыве побач. Дзе гарантыя таго, што менавіта нашы дзеці не апынуцца ў полi зроку наркагандляроў? Ці можам мы быць упэўнены, што яны змогуць адказаць цвёрдым «не!» на прапанову паспрабаваць наркотыкі?

Мы ўсе разам павінны рашуча адвесці нашых дзяцей ад краю прорвы. Іх дабрабыт шмат у чым залежыць ад нашых сумесных намаганняў.

Камісія па справах

непаўналетніх

Гомельскага аблвыканкама

 

Упраўленне ўнутраных спраў

Гомельскага аблвыканкама

Социальные сети

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы