Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

13.10.2021 21 кастрычніка ў Жлобіне пройдзе дыялогавая пляцоўка для моладзі

21 кастрычніка ў гарадскім Цэнтры культуры, па адрасе вуліца Першамайская, 65, будзе арганізавана работа адкрытай дыялогавай пляцоўкі па тэме «Iніцыятыва моладзі ў грамадска значных мерапрыемствах».

Як распавяла ndsmi.by галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жлобінскага райвыканкама Ірына Шырокая, удзел у абмеркаванні могуць прыняць усе жадаючыя. Арганізатары чакаюць канкрэтных прапаноў ад жыхароў горада і раёна па правядзенні мерапрыемстваў рознай накіраванасці, ад культурна-масавых да спартыўных.

Гэта могуць быць флэш-мобы, акцыі, выставы, фестывалі, квэсты. Пажадана, каб праект быў унікальным, з прывязкай да мясцовых традыцый і гісторыі. Фантазія і крэатыў таксама вітаюцца. Так што не саромейцеся, прыходзьце і дзяліцеся ідэямі. Можа быць менавіта вы станеце заснавальнікам новага брэнда на Жлобіншчыне. Пачатак мерапрыемства ў 10.00.

Вольга Мікша

Фота з адкрытых крыніц

https://ndsmi.by

Социальные сети

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы