Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

14.10.2021 Святочны прыём: на Жлобіншчыне напярэдадні Дня маці ўшаноўвалі лепшых

«Калі «жанчына» - слова святое, то тройчы святое «жанчына-маці!». Менавіта з такой глыбокай па сэнсе фразы сёння ў зале гарадскога цэнтра культуры пачаўся ўрачысты прыём, прысвечаны рэспубліканскаму святу - Дню маці. Па добрай традыцыі на яго былі запрошаны прадстаўніцы жаночай грамадскасці раёна, якія сёння працуюць у самых розных сферах дзейнасці, выхоўваюць дзяцей і ўсе разам будуюць будучыню! Будучыню сваёй сям'і, раёна, краіны…

У гэты асаблівы дзень павіншаваць мам, у ліку якіх было нямала шматдзетных, прыйшлі не толькі жлабінчане. Так, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Катовіч звярнуўся да прысутных са словамі: «Традыцыйна менавіта 14 кастрычніка ўся наша краіна адзначае асаблівую дату, якая прысвечана самаму блізкаму на зямлі чалавеку - маме! Яна – пачатак усіх пачаткаў, і з гэтым сцвярджэннем складана не пагадзіцца. Невычэрпная крыніца дабрыні і ласкі, мудрасці і цярпення. Менавіта ваша матчына любоў, мілыя жанчыны, робіць кожнага з нас мацней, дапамагае пераадольваць любыя жыццёвыя цяжкасці і верыць ва ўласны поспех».

Далучылася да сказанага кіраўнік спраў райвыканкама Людміла Пангліш, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», якая пажадала мілым дамам моцнага здароўя, усмешак і сямейнага дабрабыту. Не засталіся ўбаку і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксандр Салаўёў, маладзёжны лідэр Жлобіншчыны, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Алена Халупава, а таксама клірык Жлобінскага праваслаўнага благачыння іерэй Міхаіл Маркасян.

Кветкі, падарункі, творчыя выступленні артыстаў раёна - усё гэта сёння было для іх! Для нашых выдатных мам! 

ДА СЛОВА! У гэтыя ж гадзіны, калі на Жлобіншчыне віншавалі лепшых, яшчэ некалькі прадстаўніц нашага раёна былі ўдастоены гонару пабываць на сустрэчы са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Генадзем Салаўём. Ён уручыў нашым зямлячкам асаблівую ўзнагароду - ордэн Маці! Нагадаем, што ў ліку ўзнагароджаных – аператар машыннага даення СУП «Агра-Каратковічы» Наталля Дробная, працаўніца філіяла «Жлобінскі хлебазавод» ААТ «Гомельхлебпрам» Вольга Коршунава, працаўніца ДУК «Цэнтр культурна-вольнага часу дзейнасці Жлобінскага раёна» Таццяна Лупсякова, кіроўца пагрузчыка ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынгу «БМК» Жанна Самусева, хатняя гаспадыня Вікторыя Сапроненка, а таксама працаўніца райпо Надзея Сухініна.

Больш падрабязную інфармацыю аб самім мерапрыемстве чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Новага дня»…

Юлія Андросава.

Социальные сети

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы