Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

18.10.2021 Патрэбна дапамога? Тэлефануйце! З 18 кастрычніка на Жлобіншчыне будуць працаваць валанцёры

Падставіць надзейнае плячо сацыяльным службам з дастаўкай прадуктаў першай неабходнасці і медыкаментаў адзінокім пажылым людзям, вязням канцлагераў, ветэранам вайны, інвалідам, у тым ліку і маладым, гатовы валанцёры раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Неабходнасць аднаўлення дабрачыннай акцыі, якая стартавала яшчэ ў красавіку мінулага года і скончылася ў маі гэтага, звязана са складаным эпідэміялагічным становішчам па каранавiрусу і вострым рэспіраторным захворванням.

Як адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Алена Халупава, зараз валанцёры праходзяць навучанне і з панядзелка, 18 кастрычніка, пачнуць працу.

Заяўкі на набыццё прадуктаў і медыкаментаў можна пакідаць па тэлефоне 2-02-84.

Падрыхтавала Т. Дарафеева.

Фота з адкрытых крыніц

https://ndsmi.by/

Социальные сети

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы