Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

18.10.2021 У Жлобіне ўшанавалі памяць Героя Савецкага Саюза Міхаіла Рогава

Сёння, 18 кастрычніка, жлабінчане ўшанавалі памяць Героя Савецкага Саюза Міхаіла Рогава, усклаўшы кветкі да яго партрэта на гарадской Алеі Герояў. 17 кастрычніка яму споўнілася б 105 гадоў з дня нараджэння.  

Аддаць даніну мужнаму абаронцу радзімы, які геройску загінуў у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на Алею Герояў прыйшлі работнікі райвыканкама, гісторыка-краязнаўчага музея, педагогі і школьнікі.

Міхаіл Рогаў - наш зямляк. Родам ён з Верхняй Олбы, дзе таксама шануюць памяць Героя: цэнтральная вуліца вёскі названа ў яго гонар, тут жа ўсталяваны і памятны знак.

На фронце Міхаіл Рогаў  -з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. Свой апошні бой прыняў у Венгрыі, 25 кастрычніка 1944 года. 24 сакавіка 1945 года яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Мікалай Шуканаў.

Фота Мікалая Семянца.

https://ndsmi.by/

Социальные сети

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы