Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

19.10.2021 У Жлобінскім раёне 21 кастрычніка - адзіны дзень інфармавання

Сёння, 19 кастрычніка 2021 года, у Жлобіне адбылася метадычная нарада з намеснікамі кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, кіраўнікамі ўстаноў культуры па падрыхтоўцы і правядзенню чарговага адзінага дня інфармавання.

Дадзенае мерапрыемства пройдзе ў калектывах 21 кастрычніка. Яго тэма: «Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі - даступны спосаб павысіць даход у пенсійным узросце».

Аб пенсійнай сістэме, якая дзейнічае ў Беларусі, механізме павелічэння пенсіі і добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі распавялі начальнікі: райаддзела абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва – Ганна Байкачова, аддзела па прызначэнні і выплаце пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама – Святлана Абрамовіч, іншыя.

У нарадзе прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Волкаў, які праінфармаваў прысутных аб праекце змяненняў у Асноўны закон Рэспублікі Беларусь - Канстытуцыю.

Вяла нараду намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Няхай.

У рамках мерапрыемства прайшла акцыя раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа па прафілактыцы кавіда.

Мікалай Шуканаў.
Фота аўтара.

https://ndsmi.by/

Социальные сети

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы