Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

21.10.2021 На Жлобіншчыне, як і па ўсёй краіне, праходзіць адзіны дзень інфармавання

Сёння, 21 кастрычніка 2021 года, у Жлобінскім раёне, як і па ўсёй Беларусі, праходзіць адзіны дзень інфармавання.

Тэма мерапрыемства цікавая для многіх беларусаў, хто задумваецца аб сваіх даходах пасля сыходу на заслужаны адпачынак: «Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі – даступны спосаб павысіць даход у пенсійным узросце».

Аб пенсійнай сістэме і механізмах павелічэння пенсіі і добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі сёння раніцай ішла размова ў філіяле «Жлобінаўтатранс» ААТ «Гомельаблаўтатранс», ААТ «Гомельхлебпрам» філіял «Жлобінскі хлебазавод», ААТ «Жлобінская сельгасхімія», КЖУП «Уніком», дзе пабывалі інфармацыйныя групы райвыканкама.

У гэты ж час яшчэ дзве інфармацыйныя групы райвыканкама сустрэліся з навучэнцамі і педагогамі каледжаў: Краснабярэжскага аграрнага і Жлобінскага прафесійна-тэхнічнага.

Таксама падымаліся пытанні, звязаныя з прафілактыкай кавiда, захаваннем пажарнай бяспекі ў побыце. Сёння яшчэ адна інфармацыйная група райвыканкама пабывае ў ААТ «Жлобінская швейная фабрыка».

Мікалай Шуканаў.
Фота аўтара.
На фота: падчас сустрэчы інфармацыйнай групы ў «Жлобінаўтатрансе»

https://ndsmi.by

Социальные сети

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы