Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

22.10.2021 Аб ініцыятыве, прафесіі і пакліканні: у Жлобіне прайшла дыялогавая пляцоўка

У гарадскім цэнтры культуры завяршыла сваю працу адкрытая дыялогавая пляцоўка. Сёння яе тэмай стала «Iніцыятыва моладзі ў грамадска значных мерапрыемствах».

Адкрываючы сустрэчу з прысутнымі (у зале прысутнічалі маладыя спецыялісты як з горада, так і з сяла - прадстаўнікі адразу двух сфер - адукацыі і культуры), начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Паграбецкі падкрэсліў, што менавіта ініцыятыва - рухавік развіцця сучаснага грамадства.

Таму на сустрэчу, дзе можна было прыняць непасрэдны ўдзел у абмеркаванні самых розных жыццёвых момантаў, былі запрошаны ўсе жадаючыя. Канкрэтныя прапановы ад жыхароў горада і раёна па правядзенні мерапрыемстваў рознай накіраванасці, дыялог аб набалелым і проста зносіны, падчас якога кожны з удзельнікаў сустрэчы змог атрымаць адказы на пытанні, якія яго цікавяць.

У тым ліку і ад запрошаных на мерапрыемства гасцей: дэпутата Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўнага рэдактара газеты «Новы дзень» Галіны Мельнікавай, а таксама лідара маладзёжнага руху Жлобіншчыны, старшыні раённага камітэта ГА «БРСМ» Алены Халупавай.

 

Больш падрабязную інфармацыю аб самім мерапрыемстве чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «Новага дня»…

Юлія Андросава.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

https://ndsmi.by

 

Социальные сети

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы