Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

24.11.2021 У райвыканкаме адбылася сустрэча cтаршыні Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Сяргейка з членамі Маладзёжнага Савета

У райвыканкаме адбылася сустрэча старшыні Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Сяргейка з членамі Маладзёжнага Савета.

Акрамя абмеркавання асноўных напрамкаў работы, задач і планаў на будучыню, прадстаўнікі моладзі закранулі нямала і іншых тэм, якія сёння актуальны не толькі для нашага раёна, але і для краіны ў цэлым. Так, на парадак дня былі вынесены пытанні вакцынацыі насельніцтва, барацьбы з пандэміяй, у якой сёння кожнаму з нас так важна выстаяць. Не засталося без увагі асабістае стаўленне Уладзіміра Барысавіча і членаў Маладзёжнага Савета да сітуацыі, якая адбываецца на беларуска-польскай мяжы.

Завяршылася сустрэча агульным рашэннем аб неабходнасці аднаўлення працы дыскусійнай пляцоўкі «Беларусь будучыні», а таксама інфармаваннем прысутных аб маючым адбыцца канстытуцыйным рэферэндуме. Актывісты Маладзёжнага Савета выказалі аднагалоснае меркаванне, што менавіта цяпер, напярэдадні такога сур'ёзнага для ўсёй краіны мерапрыемства, важна праводзіць дадатковыя сустрэчы са жлабінчанамі для абмеркавання асноўных момантаў.

Больш падрабязна аб ходзе мерапрыемства - у адным з бліжэйшых нумароў «Новага дня»…

Юлія Андросава.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА

https://ndsmi.by/

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы