Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

25.11.2021 У Жлобіне праходзіць турнір па боксе

Учора, 24 лістапада, у Палацы гульнявых відаў спорту ў Жлобіне адкрыўся міжнародны юнацкі турнір па боксе, прысвечаны памяці жлобінскага трэнера А. Я. Ахметава.

У спаборніцтвах прымаюць удзел спартсмены з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, Жлобіна, а таксама Расійскай Федэрацыі, Малдовы і Украіны – усяго больш за 110 чалавек.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця турніру прынялі ўдзел старшыня Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Сяргейка, старшыня Гомельскага абласнога савета ГА «Беларуская федэрацыя бокса» Фёдар Бяльковіч, дырэктара жлобінскіх ДЮСШ №1 Жанна Сяргейка і ФСК «Ураджай» Вячаслаў Бадзіраў, дырэктар ЦАРа Дзмітрый Пабалавец, сын трэнера Марат Ахметаў.

Уладзімір Сяргейка павіншаваў удзельнікаў і іх трэнераў з адкрыццём спаборніцтваў, пажадаў ім спартыўнай рызыкі, сумленнай барацьбы, а наймацнейшым спартсменам – перамог.

Паядынкі будуць праходзіць 26 лістапада з 14.00, 27 лістапада - фінальныя баі з 10.00.

Мікалай СЕМЯНЕЦ.

Фота аўтара.

https://ndsmi.by/

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы