Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

26.11.2021 Вярнуліся на малую радзіму... праз 80 гадоў

Як паведамляў «Новы дзень», гэтым летам пад Малевічамі з зямлі былі падняты парэшткі 69 солдат Чырвонай Арміі. 65 з іх урачыста пахавалі ў брацкую магілу ў названым населеным пункце. Астанкі астатніх 4 чырвонаармейцаў - Міхаіла Цімошына, Івана Маслава, Сцяпана Мяцёлкiна і Рыгора Гусева - сваякі забралі на малую радзіму ў Расію і аддалі іх зямлі там. Вось як гэта было.

Астанкі Міхаіла Цімошына супакоіліся на Паўночных могілках у горадзе Ульянаўску. Яны былі адданы зямлі па хрысціянскаму абраду і з воінскімі ўшанаваннямі.

- Сёння ў нас адначасова сумная і радасная падзея - дадому вярнуўся наш зямляк Міхаіл Цімошын –  сказаў на жалобным мітынгу старшыня абласнога цэнтра патрыятычнага выхавання палкоўнік запасу Валерый Паштароў. - Ён загінуў у ліпені 1941 года на беларускай зямлі.

Пляменніца героя Галіна Агафонава адзначыла:

- Свайго дзядзьку я ведаю толькі па фатаграфіях, бо мне было ўсяго два гады, калі ён пайшоў на вайну.

Цырымонія пахавання астанкаў чырвонаармейца Івана Маслава прайшла на могілках у пасёлку гарадскога тыпу Старая Майна Старамайнскага раёна Ульянаўскай вобласці. А яго асабістыя рэчы - каску і капсулу з зямлёй з месца гібелі - сваякі перадалі на вечнае захоўванне ў краязнаўчы музей пасёлка.

Могілкі ў вёсцы Белы Ключ Мікалаеўскага раёна Ульянаўскай вобласці - месца, дзе супакоіліся астанкі чырвонаармейца Сцяпана Мяцёлкіна. Яго вяртання дадому вельмі чакалі. Сяргей Маргуноў, унучаты пляменнік загінуўшага воіна, прыціснуўшы да сябе скрыню з парэшткамі дзядзькі, заносіў яго на могілкi пад жалобныя гукі ваеннага аркестра. З вайсковымі ўшанаваннямі і паводле праваслаўнага абраду быў пахаваны і Рыгор Гусеў - на могілках у вёсцы Андрэеўка Чардаклінскага раёна Ульянаўскай вобласці.

Дар'я ЛУНІНА,

удзельніца пошукавых работ,

супрацоўнік Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Фота прадастаўлена расійскімі пошукавікамі.

https://ndsmi.by

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы