Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

26.11.2021 Сёння ў Жлобіне прайшло пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта

Удзел у пасяджэнні прынялі першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслаў Пірштук і намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава. Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама Аляксандр Грыгарэнка.

Гаворка ішла аб удасканаленні сістэмы збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і мерах па зніжэнні ўздзеяння аб'ектаў пахавання цвёрдых бытавых адходаў на навакольнае асяроддзе на тэрыторыі Жлобінскага раёна. Па тэме выступілі выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара КЖУП «Унікам» Валерый Верамейчык і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Галавачэнка.

Была адзначана недастатковая работа па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў у бягучым годзе. З мэтай яе ўдасканалення наспела неабходнасць у рэалізацыі канцэпцыі стварэння аб'ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў і палігонаў для іх пахавання ў частцы праектавання і будаўніцтва Жлобінскага рэгіянальнага комплексу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі.

Па другім пытанні «Аб этнаканфесійнай сітуацыі на тэрыторыі раёна» прысутных праінфармаваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Паграбецкі. Было адзначана, што на Жлобіншчыне праводзіцца актыўная праца, накіраваная на ўмацаванне дзяржаўных прыярытэтаў у канфесійнай і нацыянальнай палітыцы, забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве, узмацненне кантролю за выкананнем заканадаўства, папярэджанне распаўсюджвання псеўдарэлігійных і нацыяналістычных праяў.

У завяршэннi пасяджэння першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслаў Пірштук і намеснік міністра энергетыкі Вольга Пруднікава правялі прыёмы грамадзян.

Т. Дарафеева.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА

https://ndsmi.by/

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы