Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

29.11.2021 У Стрэшыне ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў у Вялікай Айчыннай вайне

29 лістапада 1943 года воінамі 194 стралковай дывізіі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Стрэшын.

У баях за гарадскі пасёлак, які ў той час быў раённым цэнтрам, аддалі жыцці больш за 500 савецкіх салдат і афіцэраў. Толькі ў брацкай магіле, якая размешчана ў цэнтры населенага пункта, пахавана 534 чалавекі.

Стрэшынцы не толькі даглядаюць за магілай, але і вядуць пошук, усталёўваюць салдат, імёны якіх невядомы. У гэтым годзе ўстаноўлены імёны двух з іх. Гэта старшына Аляксандр Пятровіч Хадонiн і сяржант Міхаіл Кірылавіч Кіслякоў.

У мітынгу-памяці, які прайшоў у Стрэшыне сёння, прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама, сельскага выканаўчага камітэта, навучэнцы і педагогі школы, мясцовыя жыхары. Памяць загінуўшых савецкіх воінаў была ўшанавана хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да абеліска.

Мікалай СЕМЯНЕЦ.

Фота аўтара.

https://ndsmi.by/

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы