Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

02.12.2021 На Жлобіншчыне пройдзе раённая акцыя здароўя «Эстафета вакцынацыі»

2 снежня, на Жлобіншчыне стартуе раённая акцыя здароўя «Эстафета вакцынацыі». Яна будзе накіравана на прафілактыку COVID-19 і працягнецца да 17 снежня.

Арганізатарамі мерапрыемства сталі Жлобінскі райвыканкам, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, а таксама цэнтральная раённая бальніца. Па ўмовах акцыі за ўдзельнікамі - прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна - у адпаведнасці з графікам замацоўваецца пэўная дата для вакцынацыі. Спецыяльная камісія ацэніць якасць інфармавання аб акцыі ў кожнай арганізацыі, а таксама колькасць прайшоўшых вакцынацыю ў дзень правядзення мерапрыемства. Па выніках будзе абраны лідар.

Як растлумачылі арганізатары, мэта акцыі – на прыкладзе вакцынацыі супрацоўнікаў прадпрыемстваў прыцягнуць жыхароў раёна да імунізацыі супраць COVID-19.

- Сёння вакцынацыя з'яўляецца самым эфектыўным спосабам у барацьбе з каранавiруснай інфекцыяй. Дзякуючы ёй значна зніжаецца рызыка заражэння і цяжкай плыні захворвання. Нягледзячы на захаванне масачнага рэжыму, правілаў гігіены рук, сацыяльнага дыстанцыявання, прышчэпка застаецца самым надзейным метадам прафілактыкі – растлумачыў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Яўген Топчы.

Эліна Каваленка

https://ndsmi.by

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы