Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

01.12.2021 Пакончыць са СНІДам. Спыніць пандэміі: у Жлобіне прайшла дыялогавая пляцоўка

1 снежня ў гарадскім Цэнтры культуры прайшла чарговая дыялогавая пляцоўка па тэме «Ліквідаваць няроўнасць. Пакончыць са СНІДам. Спыніць пандэміі». Удзел у дыялогу прынялі спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, інфекцыйнага аддзялення УАЗ «Жлобінская ЦРБ», прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, навучальных устаноў, працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў раёна, псіхолагі. У ролі мадэратара выступіла намесніца старшыні Жлобінскага райвыканкама Валянціна Няхай.

Было адзначана што гэта тэма для Жлобіншчыны па-ранейшаму актуальная. Урач-эпідэміёлаг ДУ «Жлобінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Кірыл Церахаў паведаміў, што наш раён знаходзіцца на трэцім месцы ў вобласці па колькасці захварэўшых. Па стане на 1 лістапада на ўліку знаходзілася 1184 чалавекі. 610 мужчын і 574 жанчыны. Ад ВІЧ-інфікаваных маці нарадзілася 367 дзяцей. З іх 24 - з такім жа дыягназам. На дыспансерным уліку знаходзiцца 16 хлопцаў. Усе яны атрымліваюць супрацьвірусную тэрапію. Сярод дарослых такую тэрапію атрымліваюць 966 пацыентаў.

- За гэтыя гады мы навучыліся жыць з гэтай страшнай хваробай, талерантна ставіцца да ВІЧ-інфіцыраваных людзей, перасталі баяцца абмеркавання гэтай тэмы, зразумелі, што мы можам абараніць сябе і сваіх дзяцей ад гэтай бяды. Шлях пройдзены немалы, - падкрэсліла Валянціна Няхай. - Цяпер наша задача - не спыняцца на дасягнутым, працаваць у гэтым кірунку кожны дзень. Асноўны акцэнт павінен быць зроблены на прафілактыцы. І гэта тычыцца не толькі ВІЧ. Зараз мы таксама знаходзімся ў эпіцэнтры пандэміі. Каранавiрусная інфекцыя паказала нам, наколькі важна здароўе. Вельмі хацелася б, каб кожны чалавек, як і ў выпадку з ВІЧ, зразумеў, што многае залежыць ад нас саміх. Бо зрабіць прышчэпку, надзець маску, весці здаровы лад жыцця – гэта па сілах кожнаму.

Таксама ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі дэталёва абмеркавалі пытанне адказнасці за наўмыснае заражэнне ВІЧ-інфекцыяй, казалі аб шляхах яе перадачы, а таксама аб тым, як пазбегнуць непрыязнасці да людзей, па тых ці іншых прычынах, трапіўшых у лік захварэўшых.

 

Вольга Мікша

https://ndsmi.by/

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы