Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

03.12.2021 У Пірэвічах адзначылі 78-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

2 снежня ў аграгарадку Пірэвічы прайшоў урачысты мітынг, прымеркаваны да 78-гадавіны вызвалення населенага пункта ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі сельскага выканаўчага камітэта, навучэнцы і педагогі школы, работнік бібліятэкі, клуба, а таксама мясцовыя жыхары.

Да прысутных звярнулася дырэктар Пірэвіцкай сярэдняй школы Іна Бяльковіч. Яна рассказала аб гісторыі Пірэвічэй у гады вайны, адзначыла, што перамога дасталася населенаму пункту дарагой цаной.

- Усяго на франтах і ў партызанскай барацьбе загінула 446 жыхароў Пірэвіцкага сельсавета. У перыяд акупацыі многія дамы былі спалены. 17 мясцовых жыхароў расстраляна фашыстамі. У баях за вызваленне вёскі ў 1943-44 гадах загінула 139 савецкіх салдат...Мы не павінны забываць пра гэта. Памяць пра мінулае - залог нашай шчаслівай будучынi.

Памяць загінуўшых савецкіх воінаў удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання. Затым адбылася цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да абеліска. Школьнікі прачыталі кранальныя вершы аб Вялікай Айчыннай вайне.

Вольга Мікша

Фота з архіва Пірэвіцкага СДК

https://ndsmi.by/

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы