Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

03.12.2021 У сярэдняй школе № 13 імя В. В. Гузава прайшоў абласны семінар

Сёння, 3 снежня, на базе сярэдняй школы № 13 імя В. В. Гузава прайшоў абласны семінар «Арганізацыя падрыхтоўкі і ўкаранення праектаў другаснай і сацыяльнай занятасці ва ўстановах адукацыі».

Мерапрыемства пачалося з экскурсіі па ўстанове. Гасцям былі прэзентаваны вырабы, вырабленыя ў рамках праектаў па другаснай занятасці: пасцельная бялізна і адрамантаваная школьная мэбля. А таксама фотавыстава, якая дэманструе добраўпарадкаванне школьных тэрыторый, пасадку дрэў.

Пасля знаёмства з установай удзельнікі семінара завіталі ў актавую залу для працягу працы.

Перад гасцямі з прывітальным словам выступілі начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Руслан Смірноў і старшыня Жлобінскага райвыканкама Аляксандр Грыгарэнка.

Далей слова было дадзена дакладчыкам: кіраўніку Гомельскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый у сферы адукацыі Алене Копе, намесніку старшыні Жлобінскага райвыканкама Валянціне Няхай, а таксама прадстаўнікам зацікаўленых служб і ведамстваў нашага раёна Аляўціне Спарыш і Святлане Крэз. Сваім вопытам у абмеркаваным пытанні падзяліліся кіраўнікі гомельскіх дашкольных устаноў адукацыі Дзмітрый Вострыкаў і Святлана Грабняк.

Месца правядзення абласнога семінара было абрана не выпадкова: Жлобіншчына займае лідзіруючую пазіцыю ў сферы праектаў па другаснай занятасці навучэнцаў. Так, у рамках праектаў па пашыве выраблена 695 камплектаў пасцельнай бялізны, 100 наматраснікаў, 333 ручнікі. А гэта значная эканомія школьнага бюджэту, бо выраб камплекта пасцельнай бялізны рукамі навучэнцаў абыходзіцца ўсяго ў 19 рублёў.

Уражваюць паказчыкі і па праектах па сталярным майстэрстве, у прыватнасці, па замене накрывак сталоў: 3264 адзінкі вучнёўскай і 148 адзінак сталовай мэблі здабылі новае жыццё.

Дарэчы, у 2021 годзе на заработную плату навучэнцам было накіравана звыш 40 тысяч рублёў.

Да таго ж, як адзначыла Валянціна Няхай, другасная дзейнасць не толькі дапамагае вучням зарабіць і зэканоміць школьны бюджэт, але і дае магчымасць прыцягваць да працы дзяцей, якія праходзяць па лініі камісіі па справах непаўналетніх.

Эліна Каваленка.

Фота аўтара.

https://ndsmi.by

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы