Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

06.12.2021 Аўтапрабег па месцах баявой славы Жлобіншчыны

4 снежня адбыўся аўтапрабег па месцах баявой славы Жлобіншчыны. Удзел у мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 80-годдзю ўтварэння Жлобінскага знішчальнага батальёна, прынялі прадстаўнікі раённых улад, работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ваенкамата, гісторыка-краязнаўчага музея і члены РГА «Беларускі саюз афіцэраў».

Галоўная мэта - ушанаваць памяць герояў, загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне, зноў нагадаць і распавесці землякам пра подзвіг савецкіх салдат.

Стартаваў аўтапрабег на плошчы Вызваліцеляў. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянок да абеліска воінам-вызваліцелям.

Затым накіраваліся ў раён вёскі Завод да помніка Жлобінскаму знішчальнаму батальёну. Тут яны ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Помнік Жлобінскаму знішчальнаму батальёну ў в.Завод усталяваны ў 1979 годзе.  

У 1941 годзе ў адпаведнасці ў дырэктывай ЦК ВКП (б) і СНК СССР у Жлобіне і Стрэшыне былі створаны знішчальныя батальёны і атрады самаабароны. Іх задачамі былі: вядзенне разведкі, прадухіленне панікі і дыверсій, захаванне грамадскага парадку, дапамога ў правядзенні эвакуацыі. Жлобінскі знішчальны батальён быў створаны ўжо 27 чэрвеня і налічваў больш за 100 чалавек. Фармаваўся ён з партыйных і савецкіх работнікаў, камсамольцаў, работнікаў НКУС, актывістаў. Камандзірам быў прызначаны інструктар ЦК КПб б В.А. Міронаў. Многія байцы знішчальнага батальёна загінулі, тыя, што засталіся ў тыле сталі арганізатарамі партызанскай барацьбы і падпольных груп, змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

               Вольга Мікша

Фота: Мікалая Семянца

https://ndsmi.by/

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы