Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

08.12.2021 Памятаем і шануем: у Мармале адзначылі 78-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Святкаванне 78-й гадавіны з дня пачатку вызвалення вёскі Мармаль ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Мармальскі дзіцячы сад-базавая школа Жлобінскага раёна» пачалося з экскурсіі па школьным музеі ваеннай славы.

Навучэнцы пачулі аповяд пра воінаў 194-ай Чырванасцяжнай Рэчыцкай стралковай дывізіі, 7 снежня 1943 года вызваліўшай вёску ад карычневай чумы, старэйшым лейтэнанце Мікалаi Пятровічы Жуйкове і старэйшым сяржанце Філіпе Мікалаевічы Мазiлiне, якія зачынілі сваімі целамі амбразуру варожага дзота ў баях за вёску Мармаль, выхадцах населенага пункта, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.

Працягнулася мерапрыемства вучнёўскай практычнай канферэнцыяй «Мармаль у гады Вялікай Айчыннай вайны», на якой вучні 5-9-х класаў распавядалі аб баявым шляху 194-й Рэчыцкай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі, аб баявых дзеяннях у вёсцы Мармаль партызанскага атрада «Смерць фашызму», які грунтаваўся ў 9 кіламетрах ад населенага пункта, пра подзвіг былога вучня нашай школы Аляксандра Дзмітрыевіча Раманенка, які, будучы цяжка параненым, падарваў сябе і фашыстаў гранатай.

Увазе прысутных былі прапанаваны ўрыўкі з раманаў «Дубовая града», «Віхры на скрыжаваннях» былога вучня школы, пісьменніка-франтавіка, ганаровага грамадзяніна горада Жлобіна Уладзіміра Канстанцінавіча Федасеенка аб Мармале ў гады вайны, успаміны ўдзельнікаў баёў за вёску.

З цікавым і змястоўным расповедам пра баявы шлях бацькі Дудкова Івана Каленіковіча і свёкра Бабкова Мікалая Аляксандравіча перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі настаўнік рускай мовы і літаратуры Святлана Іванаўна Побат і стараста вёскі Мармаль Любоў Рыгораўна Бабкова.

Мармальскія школьнікі пачулі інфармацыю пра тое, што толькі 25 жыхароў іх вёскі вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны, 103 чалавекі аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць нашай зямлі, змагаючыся з нямецкімі акупантамі. Прысутныя ўшанавалі памяць усіх франтавікоў хвілінай маўчання.

У рамках канферэнцыі прайшла віктарына на веданне ваеннай гісторыі Мармаля для навучэнцаў 5-9-х класаў. Яе пераможцамі сталі васьмікласнікі і сямікласнікі.

Завяршылася святкаванне 78-й гадавіны вызвалення вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ускладаннем кветак на брацкую магілу воінам-вызваліцелям і помніку Н. П. Жуйкову і Ф. Н. Мазіліну, якія паўтарылі подзвіг Аляксандра Матросава.

Вольга Цімошчанка, намеснік дырэктара ДУА «Мармальскі дзіцячы сад-сярэдняя школа Жлобінскага раёна»

Фота з архіва школы

https://ndsmi.by/

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы