Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

19.10.2021 «Гомельтранснафта Дружба» ўвяла ў эксплуатацыю рэзервуар на станцыі «Полацк»

ААТ "Гомельтранснафта Дружба" на лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі "Полацк" філіяла па транспарціроўцы нафты "Наваполацк" увяло ў эксплуатацыю пасля рэканструкцыі жалезабетонны рэзервуар нумар 3, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

У ААТ адзначылі, што "Гомельтранснафта Дружба" прадаўжае рэалізацыю праграмы па рэканструкцыі і падтрыманні ў належным стане рэзервуарных паркаў прадпрыемства.

У час будаўнічых работ на ЛВДС "Полацк" выканалі дэмантаж існуючага даху, узмацнілі ўнутраныя калоны жалезабетоннага рэзервуара, замянілі тэхналагічныя трубаправоды, таксама правялі замену і пракладку новых кабельных ліній, сетак аўтаматызацыі.

Паводле слоў спецыялістаў, праведзеная рэканструкцыя павысіць надзейнасць работы рэзервуарнага парку ЛВДС "Полацк", дасць магчымасць забяспечыць яго безаварыйную работу, прадоўжыць тэрмін эксплуатацыі.

БелТА

Социальные сети

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы