Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

Старшыня райвыканкама

Грыгарэнка

Аляксандр Віктаравіч

Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама.

Пытанні рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, дзейнасці выканаўчых і распарадчых органаў, абароны, дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў, юстыцыі, фінансаў, арганізацыі ўзаемадзеяння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў раёна з праваахоўнымі органамі па пытаннях умацавання законнасці, узмацнення барацьбы са злачыннасцю і яе папярэджання.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:

  • аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
  • аддзел унутраных спраў;
  • фінансавае ўпраўленне;
  • бухгалтарская служба;
  • сектар юрыдычны.

Пытанні ўзаемадзеяння з Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам, Жлобінскім раённым Саветам дэпутатаў, Жлобінскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю, судом Жлобінскага раёна, пракуратурай Жлобінскага раёна, ваенным камісарыятам Жлобінскага раёна, Жлобінскім раённым аддзелам упраўлення камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Узначальвае:

  • атэстацыйную камісію пры Жлобінскім раённым выканаўчым камітэце;
  • камісію па супрацьдзеянні карупцыі ў Жлобінскім раённым выканаўчым камітэце.

Першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама

Маслюк-Сiнюгiна Ала Пятроўна

Пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу раёна, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, насенняводства, пчалярства, паляўнічыя гаспадаркі, рыбагаспадарчай дзейнасці (праз аддзел эканомікі райвыканкама), меліярацыі, хімізацыі, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, гідраметэаралогіі, аховы навакольнага асяроддзя.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:

  • упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама;
  • упраўленне землеўпарадкавання райвыканкама (акрамя пытанняў па ўрэгуляванні зямельных адносін у межах горада Жлобіна, гарадскога пасёлка Стрэшын, сельскіх населеных пунктаў).

Аператыўныя пытанні аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.

Пытанні:

  • Жлобінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (у пытаннях выканання зямельнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь);
  • адкрытага акцыянернага таварыства (далей - ААТ) «Жлобінскі Агратэхсэрвіс»;
  • ААТ «Жлобінсельгасхімія»;
  • ААТ «Жлобінскае райаграпрамэнерга»;
  • унітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Жлобінскае ПМС»;
  • Жлобінскай раённай дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін;
  • дзяржаўнай установы «Жлобінская раённая ветэрынарная станцыя»;
  • прыватнага забеспячэнска-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Жлобінскі зоаветзаб»;
  • арганізацый мясамалочнай прамысловасці;
  • арганізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам», уласнасці раёна.

Пытанні ўзаемадзеяння з аддзяленнем ААТ «Белаграпрамбанк у г. Жлобіне», раённай асацыяцыі фермераў, раённай арганізацыяй прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Узначальвае камісіі:

  • камісію па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню;
  • экзаменацыйную камісію для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу ў Жлобінскі раённы выканаўчы камітэт;
  • конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў на замяшчэнне пасад, уключаных у кадравы рэестр Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта.

Намеснік старшыні райвыканкама

Няхай Валянціна Васільеўна

Пытанні ідэалагічнай работы, аховы здароўя, фармацыі, адукацыі, у тым ліку сярэдняй спецыяльнай, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, сродкаў масавай інфармацыі, кіна-відэапракату, маладзёжнай палітыкі, рэлігійных канфесій і нацыянальнасцяў, аздараўлення насельніцтва, гуманітарнай дапамогі, сацыяльнай абароны, у тым ліку пытанні па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, занятасці, працы і заработнай платы, арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых важных грамадска-палітычных кампаній і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне, сувязяў з грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыямі, аховы працы, праца з праваахоўнымі органамі (праз упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны, камісію па справах непаўнагадовых) па пытаннях умацавання законнасці і правапарадку, узмацнення барацьбы са злачыннасцю, яе папярэджанне.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:

  • упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (акрамя пытанняў выплаты заработнай платы);
  • аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
  • аддзел адукацыі;
  • аддзел спорту і турызму.

Пытанні:

  • дзяржаўнай установы «Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый у сферы адукацыі Жлобінскага раёна»;
  • дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Жлобінскага раёна»;
  • установы аховы здароўя «Жлобінская цэнтральная раённая бальніца»;
  • установы «Рэдакцыя Жлобінскай газеты «Новы дзень»;
  • Жлобінскага аддзела па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні;
  • дзяржаўнай установы «Жлобінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
  • філіяла Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;
  • паліграфічных арганізацый;
  • сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі раёна;
  • работы з грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыямі;
  • Жлобінскага аддзялення Гомельскага абласнога ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • грамадскую назіральную камісію;
  • па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Жлобінскага раёна;
  • па інвентарызацыі воінскіх пахаванняў ахвяр войнаў, размешчаных на тэрыторыі Жлобінскага раёна;
  • праўлення Жлобінскай аб'яднанай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў і іншыя таварыствы інвалідаў.

Пытанні ўзаемадзеяння з раённымі арганізацыямі палітычных партый, Жлобінскай раённай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Жлобінскай раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Жлобінскай раённай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз жанчын», Жлобінскім раённым аддзяленнем Беларускага фонду міру, жлобінскай раённай арганізацыяй Беларускага таварыства «Веды», рэлігійнымі арганізацыямі і аб'яднаннямі нацыянальных меншасцяў, грамадскімі арганізацыямі, дзейнасць якіх звязана з аховай здароўя насельніцтва, спортам і турызмам, арганізацыямі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі.

Узначальвае камісіі:

  • камісію садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацый;
  • раённую камісію па пытаннях аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельнiцтва;
  • камісію па аказанні садзейнічання ў забеспячэнні правоў ахвяр палітычных рэпрэсій 20-80 гадоў і ўвекавечанні іх памяці;
  • раённую камісію па арганізацыі прыёму гуманітарнай дапамогі з-за мяжы;
  • камісію па справах непаўналетніх райвыканкама;
  • міжведамасны савет па арганізацыі харчавання навучэнцаў;
  • міжведамасны савет па прафілактыцы СНІД;
  • раённы каардынацыйны Савет па працы з грамадскімі арганізацыямі і палітычнымі партыямі;
  • камісію па барацьбе з п'янствам і наркаманіяй;
  • камісію па прызначэнні адраснай дапамогі маламаёмасным грамадзянам;
  • камісію па выплаце дапамог на пахаванне памерлым грамадзянам;
  • камісію па справах былых партызан і падпольшчыкаў;
  • камісію па інвентарызацыі воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, размешчаных на тэрыторыі Жлобінскага раёна;
  • камісію па правядзенні кваліфікацыйнага экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу;
  • камісію па прысваенні класаў дзяржаўным служачым;
  • назіральную камісію;
  • раённы штаб добраахвотных дружын;
  • раённую назіральную камісію;
  • міжведамасную камісію па працаўладкаванні асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, асуджаных да пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі;
  • па неабходнасці раённую тэндэрную камісію па закупцы медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння аптэчнага асартыменту, фізкультурна-спартыўнага інвентара;
  • каардынацыйны Савет па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях»;
  • раённую камісію па ахове працы;
  • камісію па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры Жлобінскім раённым выканаўчым камітэце;
  • раённую камісію па каардынацыі дзейнасці па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1».

Намеснік старшыні райвыканкама

Ундруль Валянцін Антонавіч

Пытанні эканомікі і эканамічнай рэформы, работы прамысловых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва, суб'ектаў гаспадарання недзяржаўных форм уласнасці і прадпрымальнікаў без утварэння юрыдычнай асобы, знешнеэканамічнай дзейнасці, капітальных укладанняў і інвестыцый у асноўны капітал, кантролю выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва, падатковай палітыкі, заработнай платы, занятасці насельніцтва, раздзяржаўлення і прыватызацыі, павышэння эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, страхавой і банкаўскай дзейнасці, энергазберажэння, энергазберагальных тэхналогій і разлікаў за спажытыя энерганосбіты, транспартнага абслугоўвання, сувязі і камунікацый, лясной гаспадаркі, забеспячэння насельніцтва палівам.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:

  • аддзел эканомікі;
  • аддзел гандлю і паслуг;
  • упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (пытанні заработнай платы).

Аператыўныя пытанні фінансавага кіравання.

Пытанні:

  • камунальнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Школьнік»;
  • дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Смычок»;
  • Жлобінскага раённага вузла паштовай сувязі;
  • Жлобінскага занальнага вузла электрычнай сувязі;
  • спажывецкага таварыства;
  • аўтатранспартных прадпрыемстваў;
  • арганізацый чыгуначнага транспарту;
  • дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Жлобінскі лясгас»;
  • міжраённага вытворчага ўпраўлення «Жлобiнгаз» (у частцы разлікаў за энерганосьбіты);
  • філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельэнерга» Жлобінскія электрычныя сеткі (у частцы разлікаў за энерганосьбіты);
  • Жлобінскага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблпаліва»;
  • ААТ «Візавігандль»;
  • ААТ «Жлобінскі камбінат бытавога абслугоўвання»;
  • філіяла Жлобінскі хлебазавод рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельхлебпрам»;
  • Жлобінскага раённага аддзела статыстыкі;
  • інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Жлобінскім раёне;
  • прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Жлобінскім раёне;
  • камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аперацыях з нерухомай маёмасцю «Жлобінскі цэнтр кіравання раённай камунальнай уласнасцю»;
  • навукова-даследчых і праектна-канструктарскіх арганізацый; арганізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні вобласці, арганізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Пытанні ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, банкамі, раённым каардынацыйным саветам старшыняў камітэтаў прафсаюзаў, прадстаўніцтвам дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці (па пытаннях канфіскаваных тавараў), мытняй.

Узначальвае камісіі:

  • па прыватызацыі;
  • па эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
  • па разліках, умацаванню плацежнай дысцыпліны падаткаплацельшчыкаў і бясстратнай працы прадпрыемстваў і арганізацый Жлобінскага раёна;
  • па ўпарадкаванні выкарыстання будынкаў, збудаванняў і памяшканняў, якія знаходзяцца ў раённай камунальнай уласнасці;
  • па кантролі за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;
  • па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію;
  • экспертны савет пры Жлобінскім райвыканкаме для прыняцця рашэння аб прадастаўленні субсідый беспрацоўным для адкрыцця індывідуальнага прадпрымальніцтва;
  • па развіцці прадпрымальніцтва і арганізацыі новых вытворчасцей у Жлобінскім раёне;
  • конкурсны камітэт па ажыццяўленні пасажырскіх перавозак;
  • групу па аказанні садзейнічання ў рэалізацыі праектаў у сферы аграэкатурызму (у частцы крэдытавання);
  • рабочую групу па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў;
  • па пытанні своечасовай выплаты заработнай платы.

Намеснік старшыні райвыканкама

Андрусеў Сяргей Аляксандравіч

Пытанні развіцця будаўнічага комплексу раёна, у тым ліку аховы здароўя, адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі, рамонту гаспадарчым спосабам, праектных арганізацый, будаўніцтва, рамонту і ўтрымання аўтадарог, тэхнічнай інвентарызацыі будынкаў і збудаванняў, размеркавання і выкарыстання капітальных укладанняў і інвестыцыйных фондаў у будаўнічую галіну, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прыватызацыі жылля, уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, фарміравання жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў і размеркавання жылля, архітэктуры, добраўпарадкавання, азелянення і санітарнага стану населеных пунктаў, кантролю за ўтрыманнем аўтамабільных дарог, парадкам у палосах адводу і прыдарожных палосах, гаражна-будаўнічых кааператываў, садова-агароднiцкiх таварыстваў, аховы навакольнага асяроддзя, землеўпарадкавання і землекарыстання ў межах горада, гарадскога пасёлка Стрэшын, сельскіх населеных пунктаў, абароны насельніцтва пры надзвычайных сітуацыях, своечасовай выплаты заработнай платы ў курыруемых галінах, прызыву моладзі ва Узброеныя Сілы, тэрытарыяльнай абароны.

Аператыўныя пытанні сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:

  • аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі (у частцы жыллёвай палітыкі);
  • ўпраўленне землеўпарадкавання ў частцы пытанняў па ўрэгуляванні зямельных адносін у межах горада Жлобіна і сельскіх населеных пунктаў раёна.

Пытанні:

  • камунальнага жыллёвага унітарнага прадпрыемства «Унiком» і яго даччыных прадпрыемстваў;
  • знаходзячыеся ў падпарадкаванні Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у частцы сацыяльных пытанняў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • Жлобінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
  • камунальнага даччынага унітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Жлобінскага раёна»;
  • камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Архітэктурна-планіровачнае праектна-вытворчае бюро Жлобінскага райвыканкама»;
  • Жлобінскага дарожна-рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 149;
  • Жлобінскага міжраённага вытворчага ўпраўлення «Жлобiнгаз»;
  • філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельэнерга» Жлобінскія электрычныя сеткі;
  • праектных інстытутаў, звязаных з будаўніцтвам;
  • арганізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
  • Пытанні ўзаемадзеяння з банкамі, фінансуючымi будаўніцтва і праграму ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • раённай структуры ДТСААФ;
  • аддзела Жлобінскай выратавальнай станцыі Гомельскай абласной арганізацыі АСВОД;
  • раённага таварыства выратавання на водах.

Узначальвае камісіі:

  • па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме;
  • па аднясенні грамадзян да катэгорыі пацярпелых ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • жыллёвую;
  • па камунальных пытаннях;
  • па налічэнні субсідый;
  • па вырашэнню зямельных спрэчак;
  • пастаянную па выбары зямельных участкаў;
  • раённую па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху;
  • раённую прызыўную камісію;
  • раённую працоўную групу па каардынацыі выканання мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў Жлобінскага раёна;
  • па самавольным будаўніцтве;
  • па вызначэнні прызначэння капітальных пабудоў і збудаванняў.

Кіраўнік справамі райвыканкама

Пангліш Людміла Васільеўна


 

Пытанні арганізацыі падрыхтоўкі і афармлення пасяджэнняў райвыканкама, кантролю за выкананнем заканадаўчых і распарадчых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэнняў аблвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні аблвыканкама, рашэнняў райвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні райвыканкама, удасканалення структуры і штатнага раскладу райвыканкама, планавання і выканання плана работы райвыканкама, пытанні фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці райвыканкама і Жлобінскага раённага Савета дэпутатаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў, захавання ўнутранага распарадку работы райвыканкама, правілаў пажарнай бяспекі ў райвыканкаме, пытанні, звязаныя са зваротамі грамадзян, дзейнасцю службы «адно акно» у дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі раёна, прававога забеспячэння райвыканкама, узаемадзейнічае з адміністрацыйнымі і кантрольнымi службамі і ведамствамі раёна па пытаннях забеспячэння абаронных мерапрыемстваў (акрамя тэрытарыяльнай абароны), мабілізацыйнай падрыхтоўкі галін народнай гаспадаркі раёна, таксама пытанні, забеспячэнне абароны дзяржаўных сакрэтаў і прававога рэгулявання інфармацыйных адносін, рыбаводства (праз аддзел эканомікі).

Узаемадзейнічае з архівам, натарыяльнай канторай, юрыдычнай кансультацыяй.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:

  • упраўленне справамі;
  • аддзел ЗАГС;
  • аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Узначальвае камісіі:

  • адміністрацыйную;
  • па дзяржаўных закупках;
  • апарата райвыканкама для перагляду стажу дзяржаўнай службы работнікаў апарата райвыканкама.

2. Устанавіць, што:

2.1. намеснікі старшыні, кіраўнік спраў райвыканкама адказваюць за падбор, расстаноўку кіруючых кадраў у падведамных структурных падраздзяленнях райвыканкама, а таксама ў курыруемых галінах, арганізацыях, якія адносяцца да раённай камунальнай уласнасці;

2.2. намеснікі старшыні райвыканкама адказваюць за забеспячэнне выканання сацыяльных стандартаў (звод - аддзел эканомікі райвыканкама), аказанне паслуг (звод - аддзел гандлю і паслуг райвыканкама) у курыруемых галінах;

2.3. намеснікі старшыні райвыканкама маюць права вызначаць у якасці адказных за выкананне дакумента (даручэння) структурнае падраздзяленне райвыканкама, арганізацыю, не курыруемыя імі, па ўзгадненні (шляхам візавання) з намеснікам старшыні райвыканкама, які курыруе адпаведнае структурнае падраздзяленне, арганізацыю.

3. На час знаходжання старшыні, намеснікаў старшыні, кіраўніка спраў райвыканкама ў адпачынках, а таксама адсутнасці іх на працы па іншых прычынах выкананне абавязкаў:

  • старшыні райвыканкама Грыгарэнка А.В. ускладаецца на першага намесніка старшыні-начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Маслюк-Сінюгінай А. П.;
  • першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Маслюк-Сінюгінай А. П. - на намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ільіна К. В.;
  • намесніка старшыні райвыканкама Ундруля В.А. ускладаецца на намесніка старшыні райвыканкама Няхай В.В.;
  • намесніка старшыні райвыканкама Няхай В.У. ускладаецца на намесніка старшыні райвыканкама Ундруля В.А.;
  • намесніка старшыні райвыканкама Андрусева С.А. ускладаецца на намесніка старшыні райвыканкама Няхай В.В.;
  • кіраўніка спраў Панглiш Л.В. на члена райвыканкама, начальніка фінансавага кіравання Магляс Е.В. (або асобу, якая знаходзiцца ў рэзерве кіруючых кадраў на пасаду кіраўніка справамі райвыканкама).
  • Партызанская крынічка

    Партызанская крынічка

  • Новыя экспазіцыі ў Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музеі

    Новыя экспазіцыі ў Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музеі

  • Гарадскі цэнтр культуры - набор у творчыя калектывы

    Гарадскі цэнтр культуры - набор у творчыя калектывы

  • Гарадскі цэнтр культуры вядзе набор у тэатральную студыю

    Гарадскі цэнтр культуры вядзе набор у тэатральную студыю

  • Запрашаем наведаць кінатэатр «Радзіма»

    Запрашаем наведаць кінатэатр «Радзіма»

  • Запрашаем наведаць «Жлобінскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей». Штодня 9:00 - 18:00

    Запрашаем наведаць «Жлобінскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей». Штодня 9:00 - 18:00

Социальные сети

референдум

Год исторической памяти

Единая база

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы