14.01.2021 Жлабінчане прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які прайшоў на месцы спаленай фашыстамі вёскі Ала

 

Сёння, 14 студзеня, жлабінчане прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які прайшоў у Светлагорскім раёне на месцы спаленай у 1944 годзе фашыстамі вёскі Ала.

Сярод загінуўшых – дзясяткі жыхароў Кароткавіцкага сельсавета Жлобінскага раёна. Нашы землякі, у асноўным жанчыны і дзеці, спадзяваліся дачакацца ў гэтай глухой вёсцы Чырвоную Армію. Ды раптоўна з’явіліся карнікі, якія сагналі людзей у калгасны хлеў і дамы, а потым падпалілі іх. Усяго ў той дзень загінула 1758 чалавек. А сама вёска так і не адрадзілася з попелу, падзяліўшы лёс Хатыні.

 

Аддаць даніну памяці загінуўшым мірным жыхарам і савецкім воінаў, пахаваным у мясцовай брацкай магіле, сюды ў гэты дзень людзі прыязджаюць ужо шмат гадоў запар. Але сёлета многія з іх нібы трапілі на новае месца. Справа ў тым, што летась на ахвяраваныя жыхарамі Беларусі грошы тут быў пабудаваны мемарыяльны комплекс, які 21 чэрвеня 2020 года ўрачыста адкрыў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка.

 

Выступаючы на мітынгу старшыня Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Алейнікаў адзначыў, што бягучы год у нашай краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства, і мемарыял у Але стане адным з сімвалаў еднасці беларусаў.

 

Ідэя аб узвядзенні мемарыяла належыць ганароваму грамадзяніну Светлагорска, пісьменніку Ізяславу Катлярову.

Ён жа прыклаў шмат намаганняў, каб ажыццявіць задуманую справу, за што яму разам з іншымі стваральнікамі адпаведнага праекта сёлета была прысуджана Прэмія Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне». Сам жа Ізяслаў Рыгоравіч, выступаючы на мітынгу, адзначыў, што гэтая ўзнагарода належыць усім, хто ўнёс свой уклад у стварэнне мемарыяла.

Завяршыўся мітынг ускладаннем вянкоў і кветак на брацкую магілу. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі Жлобінскага райвыканкама, Кароткавіцкага сельвыканкама, грамадскіх арганізацый, ветэраны і моладзь нашага раёна.

  • Новые экспозиции в Жлобинском историко-краеведческом музее

    Новые экспозиции в Жлобинском историко-краеведческом музее

  • Городской центр культуры - набор в творческие коллективы

    Городской центр культуры - набор в творческие коллективы

  • Городской центр культуры - ведет набор в театральную студию

    Городской центр культуры - ведет набор в театральную студию

  • Приглашаем посетить кинотеатр «Родина»

    Приглашаем посетить кинотеатр «Родина»

  • Приглашаем посетить

    Приглашаем посетить "Жлобинский государственный историко–краеведческий музей". Ежедневно. 9:00 - 18:00.

Язык сайта / Language

английский English немецкий Deutsch
итальянский Italiano французский Français
польский Polski украинский Український
белорусский Беларускі китайский 中國的

 

Блоги и соц.сети:

Баннеры и ссылки:

joomla
joomla
joomla

Интернет-ресурсы