Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт

Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт


16.04.2021

Пастаўкі малога і сярэдняга бізнесу буйным прадпрыемствам

АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАМЫХ ПЕРАГАВОРАЎ Суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прадстаўлена ўнікальная магчымасць удзелу ў індывідуальных прамых перамовах аб пастаўках прадукцыі буйным прамысловым прадпрыемствам. Адпаведны пілотны праект правядзення кантактна-кааперацыйных бірж анлайн рэалізуе Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры падтрымцы Міністэрства эканомікі і Міністэрства прамысловасці. Сфармаваны пералікі таварных пазіцый (работ, паслуг), што закупляюцца па імпарту і рэкамендуемых да засваення малому і сярэдняму бізнесу, прадстаўлены на сайце belarp.by (http://belarp.by/ru/subcontractation/importozamesc). Першая кантактна-кааперацыйная біржа запланавана на 29 красавіка 2021 г., у рамках якой адбудуцца прамыя анлайн перамовы з ААТ «Мiнскі трактарны завод» і ААТ «Мінскі аўтамабільны завод». Для ўдзелу неабходна да 27 красавіка 2021 г. запоўніць заяўку на сайце belarp.by (http://belarp.by/ru/subcontractation/importozamesc). Спасылкі на падлучэнне будуць накіраваны ўсім удзельнікам, якія аформілі заяўку на перамовы на сайце belarp.by. З графікам правядзення перамоў і пералікам прадукцыі, якая закупляецца па імпарце і рэкамендаванай да засваення малому і сярэдняму бізнесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, можна азнаёміцца тут. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (017) 316-14-22, (044) 788-48-49.