Адно окно
Афіцыйныя дакументы
Асабісты прыём
Прамая тэлефонная лінія
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Адзіны дзень інфармавання
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Дыялогавая пляцоўка
30.01.2025
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ "Мазырскі НПЗ" з 50-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За гэтыя гады будучым палескім гігантам беларускай нафтахіміі пройдзены вялікі шлях, адзначаны высокімі прафесійнымі дасягненнямі, - гаворыцца ў віншаванні. - Амбіцыйная праграма паэтапнай мадэрнізацыі, якая пачалася ў няпростыя 90-я гады мінулага стагоддзя, дала магчымасць прадпрыемству ўкараніць перадавыя тэхналогіі, выйсці на сусветныя стандарты якасці і бяспекі вытворчасці".
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што дзякуючы ўвасабленню ў жыццё смелых рашэнняў Мазырскі НПЗ цяпер надзейна працуе і ўпэўнена глядзіць у будучыню.
"Віншую з юбілеем усіх, хто стаяў ля вытокаў стварэння завода, прадаўжае яго слаўныя традыцыі, уносіць значны ўклад у развіццё беларускай эканомікі і айчыннай нафтаперапрацоўкі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра, а прадпрыемству - новых вытворчых поспехаў.
БелТА