Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт

Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт


16.04.2021

16.04.2021 У Жлобіне заклалі алею ў гонар 90-годдзя раённай газеты «Новы дзень»

Сёння, 16 красавіка, у рамках рэспубліканскага суботніка супрацоўнікі «Новага дня» і Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея заклалі на яго тэрыторыі алею ў гонар 90-годдзя раённай газеты. Тут было пасаджана каля двух дзясяткаў дрэў: маладыя дубкі, грэцкія арэхі, рабіна, алыча. У найбліжэйшыя дні праца па азеляненні тэрыторыі музея працягнецца. У пасадцы алеі актыўны ўдзел прыняў пазаштатны карэспандэнт раёнкі, ветэран педагагічнай працы, вядомы Жлобінскі краязнаўца Андрэй Міхаленка, які падарыў музею саджанцы са свайго падворка. Меркаванне Галоўны рэдактар газеты «Новы дзень», дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Галіна Мельнікава: - Гэты год асаблівы як у жыцці рэспублікі, так і ў гісторыі нашай газеты. Ён абвешчаны Годам народнага адзінства. А раёнцы спаўняецца 90 гадоў. Усе гэтыя гады газета аб'ядноўвала розныя пакаленні жлобінчан, з'яўлялася летапісцам гісторыі нашай малой радзімы. Мы вельмі цэнім той давер, якi аказваюць нам нашы чытачы. Нішто так не аб'ядноўвае людзей, як добрыя стваральныя справы. Дырэктар Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея Ніна Шрэйтэр: - Гэта глыбока сімвалічна, што раённая газета - галоўны летапісец гісторыі роднага краю, выступіла ініцыятарам закладкі алеі на тэрыторыі музея. У лістападзе мінулага года наша ўстанова справіла наваселле, пераехаўшы ў новы прасторны будынак. А ў гэтыя вясновыя дні, калі па традыцыі праводзяцца суботнікі, самы час саджаць дрэвы.   Пазаштатны карэспандэнт «Новага дня», ветэран педагагічнай працы, краязнаўца Андрэй Міхаленка: - Мне ўжо 84 гады. Я бачыў разбураны вайной Жлобін, прымаў удзел у яго аднаўленні. Кожны год актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх суботніках. Гэта добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае пакаленні. Рады, што маё здароўе дазваляе прыняць удзел і ў цяперашнім суботніку. Але мне хацелася зрабіць нешта больш значнае для свайго роднага горада, чым проста паўдзельнічаць у працах па навядзенні парадку. Таму я з велізарным жаданнем падарыў гісторыка-краязнаўчаму музею свае саджанцы маладых дрэў.   Навуковы супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея Вікторыя Ільіна: - Я рада, што магу ўнесці свой сціплы ўклад у добраўпарадкаванне малой радзімы, прыняўшы ўдзел у закладцы алеі на тэрыторыі нашага музея.  Для мяне, прадстаўніцы маладога пакалення, ганарова, што побач са мной працавалі ветэраны, якія з'яўляюцца жывым прыкладам таго, як на справе трэба ставіцца да сваёй роднай зямлі, клапаціцца аб яе росквіце. Н. ВАРАНОВІЧ.Фота: Н. СЕМЯНЕЦ.Крыніца: https://ndsmi.by

Яндекс.Метрика