Адно окно
Афіцыйныя дакументы
Асабісты прыём
Прамая тэлефонная лінія
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Адзіны дзень інфармавання
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Дыялогавая пляцоўка
30.12.2024
У сучасным жыцці цяжка абысціся без электрычнасці. Яна істотна спрашчае нам жыццё, дае святло і цеплыню, дазваляе карыстацца велізарнай колькасцю любiмых гаджэтаў і бытавых прыбораў, а таксама эканоміць час для любiмых заняткаў. Але не трэба забываць, што электрапрыборы могуць быць крыніцай небяспекі.
Ужо неаднаразова адзначалася, што парушэнне правілаў эксплуатацыі (мантажу) электрасетак і электраабсталявання трывала ўвайшлі ў тройку "лідэраў" узнікнення пажараў. Няспраўная электраправодка, забытыя ўключанымі ў сетку прас або электрачайнік, "на падзарадцы" мабільны тэлефон, пакінутая без нагляду ў працоўным рэжыме пральная машынка-аўтамат… і, як следства, – дзясяткі і сотні пажараў, у выніку якіх знішчаны не толькі матэрыяльныя каштоўнасці, але і чалавечыя жыцці.
У бягучым годзе на Жлобіншчыне з прычыны парушэння правілаў мантажу, уладкавання і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання адбылося 27 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавекі. Так, 5 снежня пасля паўночы адбыўся пажар у доме, які знаходзiцца па вуліцы Катоўскага ў Жлобіне. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, на падлозе ў кухні знайшлі гаспадара жылля, 1957 года нараджэння, без прыкмет жыцця. Агнём знішчаны дах і столевае перакрыцце, пашкоджана маёмасць у доме. Разглядаемая версія прычыны пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
23 снежня ў 6:38 у РАНС паступіла паведамленне аб гарэнні жылога дома ў вёсцы Шыхаў. Пасля прыбыцця да месца выкліку, ратавальнікі ў адным з пакояў знайшлі загінуўшую гаспадыню, 1948 года нараджэння. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны столевая перакрыцце і маёмасць у жыллі. Разглядаемая версія прычыны пажару - парушэнне эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
У абодвух выпадках ахвярамі агню сталі пажылыя людзі.
Звяртаюся да грамадзян, чые бацькі, блізкія пражываюць асобна: звернеце ўвагу на стан электраправодкі, спраўнасць электрапрыбораў. Калі неабходна, дапамажыце іх адрамантаваць.
Нагадваю: абагравальнікі ў дамах ці кватэрах, няхай гэта будзе цяплавы вентылятар, алейны радыятар, электрычны канвектар – бяспечны, калі яго правільна выкарыстоўваць і не грэбаваць правіламі бяспекі.
Пры эксплуатацыі электраабсталявання забараняецца:
Памятайце! Захаванне элементарных правіл пажарнай бяспекі, пры карыстанні электрычнымі прыборамі, дапаможа зберагчы жыццё і здароўе вам і вашым блізкім.
Яўген Буслоў,
начальнік Жлобінскага РАНС.