Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт

Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт


У Жлобіне 22 студзеня адбудзецца кірмаш вакансій

20.01.2025

У Жлобіне 22 студзеня адбудзецца кірмаш вакансій

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама інфармуе: 22 студзеня з 10.00 да 12.00 па адрасе: вул.Урыцкага, 41 адбудзецца кірмаш вакансій з удзелам вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Рагачоўскі МКК-сэрвіс" – кіруючая кампанія холдынгу "МКК-Агра" для грамадзян, якія шукаюць працу.

Будуць прадстаўлены вакансіі: вадзіцель аўтамабіля з аплатай працы ў памеры 3000 рублёў, трактарыст з аплатай працы ў памеры 3000 рублёў, іншыя.

Наймальнік гарантуе афіцыйнае працаўладкаванне, своечасовую выплату заработнай платы, поўны сацыяльны пакет, медыцынскае страхаванне работнікаў, ільготы і кампенсацыі, прадугледжаныя калектыўнай дамовай, дастаўку работнікаў да месца працы.

Суіскальнікі вакансій змогуць задаць наймальніку пытанні, якія цікавяць, атрымаць кансультацыю, запрашэнне на сумоўе.

Запрашаюцца ўсе ахвочыя.

ndsmi.by