Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

14.01.2022 Год гістарычнай памяці: не забудзем трагедыю вёскі Ола

Сёння, 14 студзеня 2022 года, на Жлобіншчыне ўшанавалі памяць спаленых і расстраляных 78 гадоў таму фашысцкімі карнікамі ў вёсцы Ола цяперашняга Светлагорскага раёна 1758 мірных жыхароў. Сярод ахвяр былі і многія дзясяткі нашых землякоў.

«У агні вёскі Ола загінула 97 сем'яў з Каратковічаў – паведаміла бібліятэкар Каратковіцкай сельскай бібліятэкі Ганна Навуменка. - Жанчыны, дзеці і старыя спадзяваліся ў гэтым глухім лясным месцы дачакацца прыходу Чырвонай Арміі, бо праз іх родную вёску праходзіў фронт. Але нешматлікім было наканавана выжыць у гэтым пякельным пекле. Сярод іх - жыхарка Каратковічаў Антаніна Нікіфараўна Навуменка. Для нашчадкаў яна пакінула ўспаміны пра перажытае. Гэты дакумент, які сведчыць пра генацыд беларускага народа – у цэнтры тэматычнай выставы, якая адкрылася ў нашай бібліятэцы»

Памятнае мерапрыемства прайшло і ў Каратковіцкай школе.

Не менш пяці жыхароў Мормаля загінулі 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Ола. Як распавяла намеснік дырэктара Мормальскага дзіцячага садка-базавай школы па выхаваўчай рабоце Кацярына Кузняцова, у іх навучальнай установе прайшла вучнёўская канферэнцыя «Такое не забываецца і не даруецца». Былі прадэманстраваны дакументальныя відэаматэрыялы, адбылася выстава літаратуры пра зверствы фашыстаў на беларускай зямлі.

Сярод матэрыялаў - раённая кніга «Памяць», кніга Генадзя Пархоменка «Азарычы» - боль мая».

Мікалай Шуканаў.
Фота прадастаўлена Каратковіцкай сельскай бібліятэкай і Мормальскім дзіцячым садам-базавай школай.

https://ndsmi.by/

Социальные сети

Мова

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Послание Президента

Год мира

Год мира

80 лет на пути к Победе

80 лет на пути к Победе

Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия

Наши дети

Портал рейтинговой оценки

Одно окно

 

 

 

 

 

 

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы

>