Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

02.05.2024 Маладым медработнікам Жлобіна - дадатковыя льготы ад прафсаюза

У калдагавор Жлобінскай цэнтральнай раённай бальніцы ўключаны нормы, якія істотна паляпшаюць матэрыяльнае становішча маладых спецыялістаў.

Гэта адзначыў галоўны прававы інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Сяргей Хурбатаў на сустрэчы з маладымі спецыялістамі, кіраўніцтвам і прафактывам ЦРБ.

Па словах галоўнага прававога інспектара працы, ва ўстанове наладжана годнае сацыяльнае партнёрства паміж прафсаюзам і наймальнікам, якое спрыяе замацаванню маладых спецыялістаў на першых працоўных месцах і выкананню іх законных правоў і інтарэсаў. У прыватнасці, сёння ў калектыве працуюць 145 маладых спецыялістаў, з іх - 68 "мэтавікоў". Па хадайніцтве ўстановы жыллё выдзелены 81 маладому работніку.

Па ініцыятыве прафсаюза ў канцы лютага бягучага года ў калдагавор установы ўнесены змяненні. Так, цяпер пры заключэнні пяцігадовага кантракта надбаўка за работу павялічваецца на 5 працэнтаў акладу да ўстаноўленай надбаўкі на ўмовах, якія былі прапісаны ў мінулым кантракце; памер частковай кампенсацыі найму жылля павялічаны з 3 да 4 базавых велічынь, а работнікам, якія аказваюць медыцынскую дапамогу сельскаму насельніцтву, устаноўлена максімальная кантрактная надбаўка ў памеры 50 працэнтаў акладу работнікаў.

На сустрэчу з работнікамі Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя прыйшло больш за 20 маладых спецыялістаў цэнтральнай раённай бальніцы. Абмяркоўваліся розныя пытанні, у тым ліку якія датычацца забеспячэння маладых спецыялістаў жыллём, пытанні настаўніцтва, аплаты працы і прымянення калектыўнай дамовы.

Адна з маладых спецыялістаў, якая выхоўвае малалетняе дзіця і жыве ў Жлобіне разам з бацькамі, пацікавілася магчымасцю атрымання асобнага жылля. Прафсаюзны юрыст абмеркаваў дадзены зварот з прадстаўнікамі адміністрацыі і кіраўніцтвам установы. Прынята рашэнне аб прапрацоўцы пытання прадастаўлення работніку месца ў інтэрнаце сямейнага тыпу.

ndsmi.by

Социальные сети

Мова

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Послание Президента

Год мира

Год мира

80 лет на пути к Победе

80 лет на пути к Победе

Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия

Наши дети

Портал рейтинговой оценки

Одно окно

 

 

 

 

 

 

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы

>