Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

02.05.2024 Асаблівая ўвага - жыхарам вёскі: Наталля Качанава праводзіць прыём грамадзян у Жлобіне

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на працягу сённяшняга дня працуе ў Жлобіне - вядзе асабісты прыём грамадзян. Сярод заяўнікjў - ёсць і жыхары Жлобінскага раёна.

Так, жыхар вёскі Новыя Маркавічы Сяргей Міхайлавіч Станкоў звярнуўся да сенатара з просьбай у садзейнічанні: заасфальтаваць дарогу ад хутара, дзе ён жыве, да цэнтра населенага пункта, дзе знаходзяцца крама, аптэка, пошта, аўтобусны прыпынак і іншыя сацыяльна важныя аб'екты.
Наталля Качанава звярнулася да старшыні Жлобінскага райвыканкама Сяргея Ярца па тлумачэнні:

- Асаблівая ўвага - жыхарам вёскі. Наш Прэзідэнт заўсёды гаворыць аб стварэнні камфортных умоў у вёсцы. Практычна на ўсіх прыёмах жыхары сельскай мясцовасці агучваюць пытанні па дарогах. А гэтыя людзі - наш залаты фонд, - акцэнтавала Спікер. - Трэба кардынальна вырашыць пытанне, каб не вяртацца да гэтай тэмы, - даручыла Старшыня Савета Рэспублікі.

Сяргей Ярэц запэўніў, што гэта пытанне будзе закрытае да 1 ліпеня.

Заяўніцу са Жлобіна, Людмілу Міхайлаўну Козіну, таксама хвалюе праблема добраўпарадкавання дарогі ў вёсцы Скепня, дзе знаходзіцца бацькоўская хата і дзе ў летні перыяд жыве яе маці-пенсіянерка:

- Глыбокія ямы па вуліцы Пушкіна не дазваляюць праехаць хуткай дапамозе, газаўшчыкам, камунальнікам. У дажджлівы перыяд дарогу падмывае, што робіць яе літаральна непраходнай.

Старшыня Савета Рэспублікі ўважліва выслухала жанчыну, задала некалькі дадатковых пытанняў і пацікавілася ў кіраўніка Жлобінскага раёна, якім чынам можна вырашыць дадзеную праблему.

Сяргея Ярэц адзначыў, што пытанне прапрацавана: на ўчастку дарогі, які цікавіць заяўніцу, будзе праведзена водапаніжэнне і добраўпарадкаванне.

ndsmi.by

Социальные сети

Мова

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Послание Президента

Год мира

Год мира

80 лет на пути к Победе

80 лет на пути к Победе

Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия

Наши дети

Портал рейтинговой оценки

Одно окно

 

 

 

 

 

 

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы

>