14.11.2024 22 лістапада прыём грамадзян па пытаннях, што тычацца дзейнасці МНС, правядзе Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Сіняўскі Вадзім Іванавіч
22 лістапада 2024 года ў Жлобінскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Пятроўскага, 31, малая зала) з 11-00 да 13-00 прыём грамадзян па пытаннях, якія тычацца дзейнасці МНС, правядзе Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Сіняўскі Вадзім Іванавіч.
Прыём праводзіцца па папярэднім запісе, які будзе ажыццяўляцца з 18 па 20 лістапада 2024 года з 9-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-00 па тэлефоне 8(02334) 4-45-38.