15.11.2024 Прафарыентацыя: школьнікі са Жлобіна і Стрэшына пабывалі ў лакаматыўным дэпо Жлобін
У рамках праводзімай аддзелам адукацыі Жлобінскага райвыканкама і Жлобінскім чыгуначным вузлом работы па прафарыентацыі сярод навучэнцаў школ у лакаматыўнае дэпо Жлобін пабывалі школьнікі з гарадской СШ № 11 і Стрэшынскай СШ.
Рабят сустракаў намеснік начальніка дэпо Сяргей Лашкевіч. Сяргей Уладзіміравічам правёў экскурсіі па пакоі баявой і працоўнай славы прадпрыемства і рамонтных участках дэпо.
Дарэчы, музей лакаматыўнага дэпо Жлобін, будзе справядліва назваць пакой баявой і працоўнай славы менавіта так, адзін з лепшых на Беларускай чыгунцы. Тут прадстаўлены шматлікія экспанаты і дакументы аб гісторыі і развіцці лакаматыўнага дэпо, якія выклікалі ў школьнікаў вялікую цікавасць. Таксама хлопцы даведаліся аб асноўных прафесіях, звязаных з перавозкамі грузаў і рамонтам лакаматываў. Акрамя ўсяго навучэнцам былі даведзены асноўныя Правілы бяспечных паводзін на чыгунцы, раздадзены тэматычныя буклеты і ўлёткі.
Удзельнікі экскурсій атрымалі шмат станоўчых эмоцый.