23.12.2024 27 снежня адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" і асабісты прыём Белавец Аксаны Вячаславаўны
27 снежня 2024 года з 11-00 да 12-00 адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай работы, кантролю і знешніх сувязяў Камітэта дзяржаўнага кантролю Белавец Аксаны Вячаславаўны, пасля заканчэння якой з 12-00 да 12-00 будзе праведзены асабісты прыём грамадзян у будынку Жлобінскага райвыканкама.
Падчас "прамой лініі" і асабістага прыёму вы можаце падзеліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця горада, выказацца наконт работы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў. Спектр тэм, якія цікавяць Камітэт дзяржкантролю разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы да работы з грамадзянамі, развіцця аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму.
Выказаць прапановы і задаць пытанні Вы можаце па тэлефоне:8 (02334) 4-48-95.
Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефоне: 8(02334) 4-45-38.