Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

30.12.2024 Жлобінскія ратавальнікі звяртаюцца да грамадзян: паклапаціцеся пра сваіх блізкіх

У сучасным жыцці цяжка абысціся без электрычнасці. Яна істотна спрашчае нам жыццё, дае святло і цеплыню, дазваляе карыстацца велізарнай колькасцю любiмых гаджэтаў і бытавых прыбораў, а таксама эканоміць час для любiмых заняткаў. Але не трэба забываць, што электрапрыборы могуць быць крыніцай небяспекі.

Ужо неаднаразова адзначалася, што парушэнне правілаў эксплуатацыі (мантажу) электрасетак і электраабсталявання трывала ўвайшлі ў тройку "лідэраў" узнікнення пажараў. Няспраўная электраправодка, забытыя ўключанымі ў сетку прас або электрачайнік, "на падзарадцы" мабільны тэлефон, пакінутая без нагляду ў працоўным рэжыме пральная машынка-аўтамат… і, як следства, – дзясяткі і сотні пажараў, у выніку якіх знішчаны не толькі матэрыяльныя каштоўнасці, але і чалавечыя жыцці.

У бягучым годзе на Жлобіншчыне з прычыны парушэння правілаў мантажу, уладкавання і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання адбылося 27 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавекі. Так, 5 снежня пасля паўночы адбыўся пажар у доме, які знаходзiцца па вуліцы Катоўскага ў Жлобіне. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, на падлозе ў кухні знайшлі гаспадара жылля, 1957 года нараджэння, без прыкмет жыцця. Агнём знішчаны дах і столевае перакрыцце, пашкоджана маёмасць у доме. Разглядаемая версія прычыны пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

23 снежня ў 6:38 у РАНС паступіла паведамленне аб гарэнні жылога дома ў вёсцы Шыхаў. Пасля прыбыцця да месца выкліку, ратавальнікі ў адным з пакояў знайшлі загінуўшую гаспадыню, 1948 года нараджэння. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны столевая перакрыцце і маёмасць у жыллі. Разглядаемая версія прычыны пажару - парушэнне эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

У абодвух выпадках ахвярамі агню сталі пажылыя людзі.

Звяртаюся да грамадзян, чые бацькі, блізкія пражываюць асобна: звернеце ўвагу на стан электраправодкі, спраўнасць электрапрыбораў. Калі неабходна, дапамажыце іх адрамантаваць.

Нагадваю: абагравальнікі ў дамах ці кватэрах, няхай гэта будзе цяплавы вентылятар, алейны радыятар, электрычны канвектар – бяспечны, калі яго правільна выкарыстоўваць і не грэбаваць правіламі бяспекі.

Пры эксплуатацыі электраабсталявання забараняецца:

  • цягнуць відэлец з разеткі за правады, брацца за іх мокрымі рукамі;
  • карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі;
  • пакідаць без нагляду ўключаныя электрапрыборы;
  • перагружаць электрычную сетку;
  • ужываць для абароны электрасетак замест аўтаматычных засцерагальнікаў і калібраваных топкіх уставак абарону не завадскога (саматужнага) вырабу (скручкі дроту, "жучкі");
  • эксплуатаваць правады і кабелі з пашкоджанай або страціўшай свае ахоўныя ўласцівасці ізаляцыяй;
  • ужываць для мэт ацяплення, сушкі і прыгатавання ежы самаробныя электранагравальныя прыборы;
  • скручваць электрычныя правады і кабелі, падвешваць на іх свяцільні і іншыя прадметы;

Памятайце! Захаванне элементарных правіл пажарнай бяспекі, пры карыстанні электрычнымі прыборамі, дапаможа зберагчы жыццё і здароўе вам і вашым блізкім.

Яўген Буслоў,

начальнік Жлобінскага РАНС.

Сацыяльныя сеткі

Мова

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Выборы Президента Республики Беларусь

Одно окно

Одно окно

 

Послание Президента

Год мира

80 лет на пути к Победе

НЦЗПИ

Молодежь

Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности

Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия

Наши дети

Портал рейтинговой оценки

 

 

 

 

 

 

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы

>