Адрас:

247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31

Тэлефон прыёмнай:

(8-02334) 3-50-10

09.12.2024 Раман Галоўчанка ўсклаў кветкі да мемарыяла "Дзецям - ахвярам вайны" ў Жлобінскім раёне

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўсклаў кветкі на абноўленым мемарыяле "Дзецям - ахвярам вайны" ў Жлобінскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гэта месца называюць дзіцячай Хатынню. Тут, на тэрыторыі пасёлка Чырвоны Бераг, нямецка-фашысцкія захопнікі ў канцы мая - пачатку чэрвеня 1944 года арганізавалі дзіцячы зборны накапляльны пункт. Сюды насільна звозілі дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Іх выкарыстоўвалі ў якасці донараў - бралі кроў для параненых нямецкіх салдат і афіцэраў. Тых, хто выжываў пасля страшнай працэдуры, забіралі паяздамі ў Германію для анямечвання, рабочай сілы.

Як нагадаў дырэктар Гомельскага абласнога музея ваеннай славы Артур Карчэўскі, у памяць аб ахвярах тых страшных падзей у чэрвені 2007 года быў адкрыты мемарыяльны комплекс. У канцы 2023 года Гомельскі аблвыканкам прыняў рашэнне правесці бягучы рамонт мемарыяла і прылеглай тэрыторыі, а таксама ўзвесці новы будынак музея.

У час рамонту замянілі плітачнае пакрыццё на асноўнай алеі мемарыяла, на "Плошчы сонца" і прамянях, адрэстаўравалі "Караблік", абнавілі карту Беларусі, аднавілі малюнкі-вітражы, а таксама выканалі шмат іншых работ, расказаў Артур Карчэўскі.

Удзельнікі цырымоніі ўспомнілі аб трагедыі дзяцей вайны, да бронзавай фігуры кволай дзяўчынкі-падлетка з паднятымі над галавой знясіленымі рукамі, якая нібыта абараняецца ад усіх жахаў вайны, усклалі кветкі. Пунсовыя гваздзікі паклалі і на школьныя парты пустога класа. Унікальны помнік смутку - мемарыяльны комплекс "Дзецям - ахвярам вайны" не мае аналагаў не толькі ў Беларусі, але і ў краінах замежжа. Кожная дэталь комплексу алегарычна і сімвалічна сведчыць аб украдзеным вайной дзяцінстве.

БелТА

Сацыяльныя сеткі

Мова

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Выборы Президента Республики Беларусь

Одно окно

Одно окно

 

Послание Президента

Год мира

80 лет на пути к Победе

НЦЗПИ

Молодежь

Об изменении законов по вопросам предпринимательской деятельности

Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия

Наши дети

Портал рейтинговой оценки

 

 

 

 

 

 

joomla
joomla
joomla

Інтэрнэт-рэсурсы

>