247210 г.Жлобін, ул.Петровского, 31
Тэлефон прыёмнай:Развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Жлобінскага раёна ў 2022 годзе.
На 1 студзеня 2023 года ў раёне зарэгістравана 2 595 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, з якіх:
17 арганізацый, якія адносяцца да сярэдніх прадпрыемстваў;
466 арганізацый якія адносяцца да мікра і малым прадпрыемствам;
2 112 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Асноўная доля прадпрыемстваў МСП задзейнічана ў сферы гандлю і паслуг (69,9%), прамысловасці (8,0%), транспарце (12,7%), будаўніцтве (6,5%), у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы (2,9%).
У 2022 годзе створана 26 прадпрыемстваў, з іх 11 вытворчыя.
Зарэгістравана 158 індывідуальных прадпрымальнікаў.
У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва 26 беспрацоўным грамадзянам выдзелена бязвыплатных субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці на суму больш 84 тысячы рублёў.
Ажыццяўляюць віды дзейнасці па заяўным прынцыпе 785 фізічных асоб.
Рамесніцкую дзейнасць ажыццяўляюць 345 фізічных асоб.
Дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ажыццяўляе 9 суб'ектаў аграэкатурызму.
Функцыёнуепрамысловая пляцоўка з неабходнай транспартнай і інжынернай інфраструктурай агульнай плошчай 2 гектары (г.Жлобін, вул.Паўночная, 4.).
У межы свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» уключана тэрыторыя г.Жлобіна плошчай 226,2541 гектар.
Інвестарам прапануецца 2 зямельных ўчастка, для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, 12 участкаў для правядзення аўкцыёнаў.
Суб'ектамі прадпрымальніцкага сектара раёна набыта ва ўласнасць 7 аб'ектаў нерухомасці, у тым ліку 4 аб'екты дзяржаўнай уласнасці, 2 аб'екты арандатарамі, якія арандуюць больш за тры гады, 1 аб'ект прыватнай уласнасці. Для продажу прапануецца 14 аб'ектаў нерухомай маёмасці розных формаў уласнасці: 6 аб'ектаў раённай камунальнай уласнасці, 5 аб'ектаў адкрытых акцыянерных таварыстваў, 1 аб'ект рэспубліканскай уласнасці. У бязвыплатнае карыстанне, пры ўмове стварэння новых працоўных месцаў і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, прапануецца 6 аб'ектаў нерухомай маёмасці камунальнай уласнасці і 3 аб'екты адкрытых акцыянерных таварыстваў з доляй дзяржавы больш за 50%.
У 2022 годзе праведзена 7 пасяджэнняў Жлобінскай раённай рады па развіцці прадпрымальніцтва.
У Жлобінскім раёне дзейнічае 2 суб'екты інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва:
-Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва - прыватнае прадпрыемства «Бухгалтарскае агенцтва «КАНСТАНТА».
- Ікубатара малога прадпрымальніцтва - Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кевер БАЙ».
На афіцыйным сайце райвыканкама створаны тэматычныя рубрыкі, дзе размешчаны тлумачэнні па рэалізацыі дэкрэта № 7 ад 23 лістапада 2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва», а таксама іншых нарматыўных прававых актаў па лібералізацыі бізнэсу. На сталай аснове арганізавана растлумачэнне падатковага заканадаўства шляхам правядзення "прамых тэлефонных ліній", асабістага прыёму суб'ектаў прадпрымальніцтва і грамадзян, пісьмовых тлумачэнняў.
На пастаяннай аснове ажыццяўляецца інфармацыйна-тлумачальная работа, у рамках якой з суб'ектамі гаспадарання праводзяцца сустрэчы, нарады, круглыя. сталы, ажыццяўляецца інфармаванне у грамадскіх месцах, праз сродкі масавай інфармацыі, з дапамогай выкарыстання электронных сэрвісаў, праз выступленні, каментарыі заканадаўства, ажыццяўляецца вуснае і пісьмовае кансультаванне, якое датычыцца растлумачэння норм дзеючага заканадаўства і ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.