Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт

Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт


Жлобінскім райвыканкамам прынята рашэнне аб унясенні змяненняў у рашэнне "Аб забароне ўстаноўкі індывідуальных антэн і іншых канструкцый"

17.01.2025

Жлобінскім райвыканкамам прынята рашэнне аб унясенні змяненняў у рашэнне "Аб забароне ўстаноўкі індывідуальных антэн і іншых канструкцый"

Жлобінскім райвыканкамам прынята рашэнне аб унясенні змяненняў у рашэнне ад 30.06.2022 № 2284 "Аб забароне ўстаноўкі індывідуальных антэн і іншых канструкцый".

Як распавёў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Аляксандр Аляксеенка, згодна з дакументам забаронена ўсталёўваць індывідуальныя антэны і іншыя канструкцыі на фасадах шматкватэрных жылых дамоў, якія выходзяць на галоўныя вуліцы горада: Барташова, Карла Маркса, Казлова, Ленінградскую, Першамайскую. З ранейшага пераліку выключаны вуліцы Акопава, Войкава, Пятроўскага, Урыцкага, Факанава і бульвар Металургаў.

ndsmi.by