Выборы-2025
Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт

Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт


Героі Сацыялістычнай Працы

Вішнеўская
Марыя Фёдараўна
(1915-2000)

Нарадзілася ў в Салонае. Птушніца саўгаса "Жлобін". Узнагароджана ордэнам Леніна, залатым, сярэбраным і чатырма бронзавымі медалямі ВДНГ СССР. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе.

Казлоў
Мікалай Рыгоравіч
(1930-1977)

Нарадзіўся ў в. Кірава. Дырэктар саўгаса «Буравеснік» (Кустанайская вобл., Казахстан). За працоўныя поспехі ўзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1967 годзе.

Канаплянікаў
Аляксандр Дзмітрыевіч
(1929-1994)

Нарадзіўся ў в. Салёнае. Трактарыст саўгаса "Жлобін". Узнагароджаны ордэнам Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга. Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі БССР. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1976 годзе.

Літош
Анастасія Іванаўна
(1919-1998)

Нарадзілася ў в. Заброддзе. Аператар машыннага даення саўгаса "Мармаль". Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе.

Маршын
Міхаіл Герасімовіч
(1910-1996)

Нарадзіўся ў в. Старая Рудня. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Старшыня калгаса імя Кірава. Узнагароджаны трыма сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе.

Пеўняў
Аляксандр Прахоравіч
(1917-1991)

Нарадзіўся ў в. Пекалічы. Брыгадзір трактарнай брыгады, механік. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Старшыня калгаса імя Варашылава. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1952 годзе.

Рудзенка
Мікалай Васільевіч
(1924-1994)

Нарадзіўся ў в. Кірава. Механізатар у Тураўскай МТС, кіраўнік брыгады механізатараў у калгасе "Новае жыццё" (Жыткавіцкі раён), заслужаны механізатар Беларусі. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1958 годзе.

Шэбуняеў
Анатоль Пятровіч
(1928-2008)

Нарадзіўся ў в. Новая Карма. Машыніст паравоза лакаматыўнага дэпо, кіраўнік камсамольска-маладзёжнай брыгады, якая ў ліку першых пачала вадзіць цяжкавагавыя цягнікі. Дэпутат Вярхоўнай Рады СССР. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1958 годзе.

Сеўчанка
Антон Нічыпаровіч
(1903-1978)

Нарадзіўся ў в. Дзяніскавічы. Беларускі фізік, акадэмік АН БССР, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1971 годзе.