Выборы-2025
Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт

Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт


Геаграфія раёна

Жлобінскі раён размешчаны на паўночным захадзе Гомельскай вобласці. Мяжуе з Рагачоўскім, Буда-Кашалёўскім, Рэчыцкім і Светлагорскім раёнамі Гомельскай вобласці, Бабруйскім Магілёўскай вобласці.

Плошча раёна займае 2100 кв. км. у тым ліку г. Жлобін - 28 кв. км.

На тэрыторыі раёна размешчана 16 Саветаў: Верхнеалбянскі, Дабрагашчанскі, Кіраўскі, Каратковіцкі, Чырвонабярэжскі, Лукскi, Майскі, Малевіцкі, Новамаркавiцкi, Кастрычніцкі, Папаратнянскі, Пірэвіцкі, Салонскі, Стараруднянскі, Шчадрынскі, Стрэшынскі.

Колькасць населеных пунктаў - 156

Паверхня раёна раўнінная з агульнымі нахіламі з поўначы на поўдзень. Раён размешчаны пераважна на тэрыторыі Гомельскага Палесся, паўночна-заходняя частка ў межах Цэнтральнай раўніны. Уздоўж Дняпра вылучаюць Прыдняпроўскую нізіну. Раён выцягнуты з захаду на ўсход на 65 км, з поўначы на поўдзень на 48 км.

На тэрыторыі раёна размешчаны помнік прыроды Чырвонабярэжскі парк, гідралагічны заказнік "Выдрыца".