Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт

Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт


Аддзел спорту і турызму

Аддзел спорту і турызму Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела

Касценка Алег Віктаравіч

Адрас: 247210, Гомельская вобласць, г. Жлобін, вул. Барташова, 1

Тэлефоны: 8 02334 2 35 65 (факс), 2 55 34

Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Галоўны спецыяліст аддзела: Говар Наталля Мікалаеўна

Старэйшы інспектар аддзела: Трыфанаў Максім Эдуардавіч

Рэжым работы:

Дзень тыдня

Час работы

Перапынак на абед

Панядзелак-пятніца

8.30-17.30

13.00-14.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Графік асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб

Час прыёму

Месца прыёму

Начальнік аддзела

Штотыдзень па серадах

8.00-13.00

Кабінет №1

тэл. 2-35-65

Графік прыёму грамадзян па выкананні адміністрацыйных працэдур

Прымае

Час прыёму

Месца прыёму

Замяшчаючая асоба

Начальнік аддзела

Касценка Алег Віктаравіч

папярэдняе кансультаванне

грамадзян (запіс на прыём) праводзіцца

панядзелак-пятніца

8.00-17.00

абед з 13.00 да 14.00

тэл. 2-35-65

Галоўны спецыяліст аддзела

Говар Наталля Мікалаеўна

Аддзел выконвае наступныя функцыі:

· усебакова аналізуе стан адукацыйнага працэсу, вывучае і вызначае тэндэнцыі і прыярытэтныя напрамкі развіцця спорту і турызму ў Жлобінскім раёне, уносіць прапановы па захаванні сеткі спартыўных устаноў і арганізацый, каардынуе і кантралюе іх дзейнасць;

· уносіць прапановы аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі ва ўстаноўленым парадку спартыўных устаноў і арганізацый Жлобінскага раёна;

· узаемадзейнічае з выканаўчымі і распарадчымі органамі ў вырашэнні пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, прымае меры па ўдасканаленні дзейнасці і развіцці сістэмы фізічнай культуры, спорту і турызму Жлобінскага раёна;

· удзельнічае ў падрыхтоўцы і рэалізацыі адпаведных дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў, аналізуе ход іх выканання;

· ажыццяўляе кантроль па забеспячэнні якасці вучэбна-трэніровачнага працэсу;

· забяспечвае кантроль за стварэннем у спартыўных установах і арганізацыях умоў, якія гарантуюць ахову і ўмацаванне здароўя спартсменаў-навучэнцаў, умоў для арганізацыі іх медыцынскага абслугоўвання ў межах сваіх паўнамоцтваў і кампетэнцыі;

· арганізуе і ўдзельнічае ў атэстацыі падпарадкаваных устаноў, арганізацый, кіруючых і трэнерскіх кадраў у межах сваіх паўнамоцтваў і кампетэнцыі;

· ажыццяўляе меры па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх навучэнцаў;

· праводзіць кадравую палітыку, накіраваную на ўкамплектаванне аддзела і падпарадкаваных яму ўстаноў і арганізацый кваліфікаванымі спецыялістамі, забяспечвае іх падбор і расстаноўку, фарміруе кадравы рэзерв;

· уносіць прапановы і афармляе дакументы на ўзнагароджанне, матэрыяльнае заахвочванне і маральнае стымуляванне кіруючых кадраў, трэнерскага складу падпарадкаваных устаноў і арганізацый;

· прысвойвае ва ўстаноўленым парадку спартыўныя разрады, узнагароджвае медалямі, жэтонамі, значкамі, прызамі, дыпломамі і граматамі пераможцаў гарадскіх спартыўных мерапрыемстваў, аглядаў-конкурсаў, трэнераў, работнікаў фізічнай культуры, спорту і турызму, актывістаў і ветэранаў фізкультурна-спартыўнага руху, а таксама клубы па вiду (відах) спорту і турызму, іншыя арганізацыі фізічнай культуры і спорту;

· узаемадзейнічае з прафесійнымі саюзамі, грамадскімі арганізацыямі ў мэтах забеспячэння сацыяльнай абароны кіруючых кадраў, работнікаў спорту падпарадкаваных устаноў і арганізацый;

· падрыхтоўвае статыстычныя і аналітычныя матэрыялы, неабходныя для складання праекта бюджэту Жлобінскага раёна ў частцы запланаваных расходаў на фізічную культуру, спорт і турызм, ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку расходы на ўтрыманне ўстаноў спорту і турызму ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

· аналізуе і кантралюе стан матэрыяльнай базы ўстаноў спорту і турызму, плануе капітальны і бягучы рамонты, паказчыкі энергазберажэння, кантралюе складанне каштарысаў, дагавораў, выкананне работ, арганізуе абследаванні канструкцый будынкаў устаноў і арганізацый спорту і турызму;

· ажыццяўляе фінансаванне дзейнасці падпарадкаваных Аддзелу ўстаноў і арганізацый за кошт сродкаў раённага бюджэту, размяркоўвае фінансавыя і матэрыяльныя сродкі;

· ажыццяўляе аператыўны кантроль за мэтавым выкарыстаннем бюджэтных сродкаў;

· ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку закупкі тавараў (работ, паслуг) за кошт сродкаў раённага бюджэту ў межах каштарысу на чарговы фінансавы (бюджэтны) год, а таксама сродкаў, якія паступаюць з раённага бюджэту, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

· прадстаўляе ва ўстаноўленым парадку ва ўпраўленне спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта дакументы для прысваення спартыўных званняў, трэнерскіх катэгорый;

· ажыццяўляе кіраўніцтва падрыхтоўкай спартыўнага рэзерву, каардынуе развіццё спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў незалежна ад іх падпарадкаванасці, кантралюе арганізацыю ў іх вучэбна-трэніровачнага працэсу;

· вызначае па ўзгадненні з намеснікам старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы, кантрольныя лічбы прыёму (планы камплектавання) без аплаты за падрыхтоўку ў спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах, што фінансуюцца за кошт сродкаў раённага бюджэту;

· зацвярджае планы камплектавання на чарговы год па аддзяленнях, вучэбных групах і кантынгенту спартсменаў-навучэнцаў у спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах Жлобінскага раёна, якія фінансуюцца за кошт сродкаў раённага бюджэту;

· арганізуе кантроль за эфектыўным выкарыстаннем спартыўных збудаванняў, матэрыяльных сродкаў, што накіроўваюцца на развіццё спорту і турызму;

· прымае меры па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы для заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам, набывае тавары спартыўна-турысцкага прызначэння, садзейнічае ў набыцці ўстановамі фізічнай культуры і спорту спартыўнага інвентару, абсталявання, а таксама ва ўдзеле ў спаборніцтвах;

· вызначае патрэбнасць насельніцтва ў паслугах, што аказваюцца арганізацыямі фізічнай культуры і спорту, турыстычнымі арганізацыямі, укараняе новыя віды паслуг;

· кантралюе ў межах сваіх паўнамоцтваў на тэрыторыі Жлобінскага раёна ажыццяўленне арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі турыстычнай дзейнасці;

· кантралюе выкананне мерапрыемстваў па забеспячэнні аховы працы ў падпарадкаваных установах і арганізацыях;

· вядзе статыстычную і бухгалтарскую справаздачнасці, складае зводныя статыстычныя і бухгалтарскія справаздачы, забяспечвае своечасовае іх прадстаўленне ў адпаведныя органы;

· разглядае і прымае меры па зваротах непаўналетніх выхаванцаў, іх законных прадстаўнікоў, службовых асоб у мэтах забеспячэння правоў і захавання законных інтарэсаў дзіцяці ў рамках сваёй кампетэнцыі;

· разглядае прапановы грамадзян, арганізацый па пытаннях функцыянавання і развіцця сістэмы фізічнай культуры, спорту і турызму Жлобінскага раёна;

· ажыццяўляе кантроль за станам фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах Жлобінскага раёна;

· забяспечвае вучэбна-метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў Жлобінскага раёна;

· ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пералік спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў

Дзяржаўная ўстанова

"Жлобінская раённая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву"

У ДУ "Жлобінская раённая СДЮШАР" культывуюцца наступныя віды спорту:

— барацьба грэка-рымская (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 9 гадоў)

— тайландскі бокс і кікбоксінг (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 9 гадоў)

— бокс (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 9 гадоў)

Маецца наступная свая спартыўная база:

— спартыўная зала 30 на 18;

— зала бокса - 9 на 18;

— зала тайландскага бокса і кікбоксінга - 9 на 18;

— зала грэка-рымскай барацьбы - 24 на 12;

— спартыўнае ядро ​​даўжынёю 300 метраў;

— самба (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 9 гадоў).

Месцазнаходжанне: г.Жлобін, вул. Першамайская 1а.

Дырэктар

Сяргейка Жанна Міхайлаўна

7-78-73

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

Дранец Надзея Сяргееўна

7-75-53

Дзяржаўная ўстанова

"Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа г. Жлобіна"

У ДУ "ДЮСШ г.Жлобіна" культывуецца два віды спорту:

— футбол (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 6 гадоў)

— лёгкая атлетыка (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 7 гадоў)

​ Маецца наступная свая спартыўная база:

— стадыён;

— баскетбольная пляцоўка;

— футбольнае поле са штучным пакрыццём 106 на 72м;

— міні-футбольнае поле са штучным пакрыццём памерам 20 на 40м. З 2013 года ўведзены ў эксплуатацыю шэсць лёгкаатлетычных бегавых дарожак з поліўрэтанавым сінтэтычным пакрыццём

— фізкультурна-аздараўленчы комплекс (г. Жлобін, вул.Барташова, 1)

Месцазнаходжанне: г. Жлобін, вул. Парыжскай Камуны, 13.

Дырэктар

Мамаеў Уладзімір Міхайлавіч

7-71-94

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

Благадараў Уладзімір Уладзіміравіч

Установа

"Жлобінскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Ураджай"

Спартыўная і фізкультурна-аздараўленчая работа сярод гарадскога насельніцтва праводзіцца і арганізуецца трэнерам і інструктарамі-метадыстамі па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце ўстановы ФСК "Ураджай" у памяшканнях, якія арандуюцца.

Фізкультурна-масавая работа сярод сельскага насельніцтва арганізуецца інструктарамі-метадыстамі па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце.

Арганізавана работа шашачнага клуба "Вертыкаль" і шахматнага клуба "Стратэгія".

Дырэктар

Бадзіраў Вячаслаў Гарыбавіч

2-35-79

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

Лянеўская Алена Іванаўна

Установа "Цэнтр алімпійскага рэзерву г.Жлобіна"

Ва ў "ЦАР г. Жлобіна" культывуюцца наступныя віды спорту:

— Плаванне; (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 7 гадоў)

— Хакей з шайбай; (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 6 гадоў)

— Валейбол; (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 7 гадоў)

— Веславанне на байдарках і каноэ; (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 9 гадоў)

— Веславанне акадэмічнае; (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 9 гадоў)

— Біятлон. (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 9 гадоў)

— Гандбол (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 7 гадоў)

— Фігурнае катанне (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 5 гадоў)

Матэрыяльна тэхнічная база ўстановы:

Лядовая арэна ёмістасцю - 2000 пасадачных (глядацкіх) месцаў.

Плавальны басейн з трыбунай на 500 месцаў для гледачоў, залай для падрыхтоўчых заняткаў, залай агульнафізічнай падрыхтоўкі, неабходных для правядзення заняткаў і спаборніцкага працэсу.

Маецца вялікая чара памерамі 25 на 50 м — для прафесійнага і аздараўленчага плавання, малая чара 6 на 12 м., прызначаная для навучання плаванню юных спартсменаў і сямейнага плавання.

Вяслярная база ўведзена ў эксплуатацыю ў 2010-м годзе для арганізацыі вучэбна-трэніровачных заняткаў па веславанні акадэмічным і веславанні на байдарках і каноэ. На базе ёсць уласны медыцынскі цэнтр, дзе вядзецца кантроль за здароўем і агульным станам спартсменаў, аказваюцца фізіяпрацэдуры, ёсць залы спецыяльнай фізічнай падрыхтоўкі.

Лыжэролерная траса — гэта сучасны трэніровачны комплекс, дзе ёсць магчымасць займацца спортам як аматарам, так і спартсменам-вучням. Траса адкрылася ў 2012 годзе. Працягласць 2500 метраў. Ідэальна падыходзіць для вучэбна-трэніровачных збораў па лыжным спорце і біятлоне, а таксама для правядзення спаборніцтваў ад раённага да рэспубліканскага ўзроўняў.

Палац гульнявых відаў спорту ўключае ў сябе вялікую гульнявую залу з трыбунамі на 1500 глядацкіх месцаў, малую гульнявую залу, трэнажорную залу, распранальныя памяшканні, кафэ, більярдную залу.

Аквапарк - аб'ект, які карыстаецца асаблівым попытам у насельніцтва і ўключае ў сябе водны атракцыён, гейзерныя басейны, лазні і сауны, кафэ, гульнявыя аўтаматы. Цяпер працуе сезонна, у перыяд з мая па верасень.

Акрамя названых аб'ектаў, у склад установы "Цэнтр алімпійскага рэзерву г. Жлобіна" уваходзіць гасцінічны комплекс "Дняпроўская жамчужына" на 115 месцаў з кафэ, боўлінгам і більярднай залай.

Маецца воркаут-пляцоўка, пабудаваная з прыцягненнем фінансавых сродкаў замежных партнёраў ААТ "БМЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "БМК".

Трэніровачная лядовая арэна уключае ў сябе стандартную лядовую пляцоўку памерамі 60 на 30 метраў, трыбуны на 500 пасадачных месцаў, стралковы цір для стралковай падрыхтоўкі спартсменаў аддзялення біятлона, кідковая зала для аддзялення хакея з шайбай, трэнажорную залу, залу харэаграфіі, зброевы пакой, сауну, а таксама іншыя дапаможныя памяшканні.

Месцазнаходжанне: г. Жлобін, вул. Карла Маркса, 3.

Дырэктар

Дзялец Ірына Васільеўна

Прыёмная

3-52-48

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

Шамкова Вікторыя Леанідаўна

Установа "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынгу "БМК" г. Жлобіна

Ва ўстанове культывуюцца наступныя віды спорту:

— Веласіпедны спорт (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 9 гадоў)

— Веславанне на байдарках і каноэ (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 9 гадоў)

— Баскетбол (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 7 гадоў)

— Таэквандо (рэкамендуемы ўзрост для заняткаў 9 гадоў)

​ Маецца наступная свая спартыўная база:

— Вяслярная база (г.Жлобін, вул. Набярэжная 63)

Дырэктар

Гараўцоў Андрэй Уладзіміравіч

4-30-67

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

Лісіца Святаслаў Уладзіміравіч