Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт

Жлобінскi раённы выканаўчы камітэт


Фінансавае ўпраўленне Жлобінскага райвыканкама

Паштовы адрас:
247210, вул. Пятроўскага, 31
г. Жлобін, Гомельская вобласць

Тэлефон: +375 2334 2 48 68
Факс: +375 2334 2 07 34
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Банкаўскія рэквізіты:
Р/р BY 96 AKBB 3604 9000 3004 3320 0000
у ЦБА №312 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Жлобін
БІК AKBBBY2X
УНП 400013765, АКПА 02320737

Час працы:
пн-пт: 8:30-13:00, 14:00-17:30
перадсвяточныя дні: 08:30-13:00, 14:00-16:30

Вышэйстаячыя органы:


Фінансавае ўпраўленне Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта з’яўляецца структурным падраздзяленнем Жлобінскага райвыканкамаі падпарадкоўваецца ў сваёй дзейнасці райвыканкаму і галоўнаму фінансаваму ўпраўленню Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

У сваёй дзейнасці фінансавае ўпраўленне карыстаецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі і распараджэннямі раённага Савета Дэпутатаў і выканаўчага камітэта, загадамі, інструкцыямі, ўказаннямі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама.

Асноўныя задачы фінансавага ўпраўлення Жлобінскага райвыканкама:

  1. Эфектыўнае правядзенне бюджэтнай і падатковай, у частцы мясцовых падаткаў і сбораў, палітыкі на тэрыторыі Жлобінскага раёна.

  2. Фарміраванне разліковых паказчыкаў па кансалідаваным бюджэце раёна, праекта раённага бюджэту і прадстаўленне яго на разгляд райвыканкама.

  3. Правядзенне ў межах сваёй кампетэнцыі мерапрыемстваў па своечасовым і поўным паступленні даходаў, эфектыўным і мэтавым расходаванні сродкаў раённага бюджэту і ніжэйстаячых бюджэтаў.

  4. Кантроль за выкананнем бюджэтнага заканадаўства на стадыі фарміравання, разгляду, зацвярджэння і выканання мясцовых бюджэтаў на тэрыторыі раёна.

Рашэнне Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта ад 23 мая 2018 г. № 1067 «Аб зацверджэнні Палажэння аб фінансавым ўпраўленні Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта».

Фінансавае ўпраўленне разглядае звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях, аднесеных к кампетэнцыі фінансавых органаў.

Графік прыёму начальнікам фінансавага ўпраўлення Жлобінскага райвыканкама:

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Дні і гадзіны прыёму, тэлефон

Нумар кабінета

Начальнік фінансавага ўпраўлення

Магляс Алена Уладзіміраўна

другі, чацвёрты аўторак

кожнага месяца

8.00 - 13.00

тэл. 2 48 68

№5

Намеснік начальніка фінансавага ўпраўлення

Балашова Алена Іванаўна

Першы панядзелак кожнага месяца

8.00-13.00

тэл. 2 54 35

№5

* Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэл.: 2-48-68, 2-54-35

Структура фінансавага ўпраўлення Жлобінскага райвыканкама

Адміністрацыйныя працэдуры,

якія ажыццяўляюцца фінансавым ўпраўленнем Жлобінскага райвыканкама

па заяўным прынцыпе «адно акно»

18.16. Прыняцце рашэння аб прадастаўленні льгот па выплаце мясцовых падаткаў, збораў, рэспубліканскіх падаткаў, збораў (пошлін), якія цалкам выплачваюцца ў мясцовыя бюджэты, а таксама арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

(Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. №200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»).

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:

  • заява;

  • звесткі аб даходах грамадзяніна і членаў яго сям’і, якія сумесна з ім пражываюць, за апошнія 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы заявы.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры – бясплатна.

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры – 15 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц.

Адказны за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры – Сачыўка Наталія Іосіфаўна, начальнік аддзела даходаў бюджэту і фінансаў вытворчай сферы, кабінет 8, тэл. 2-17-82.

У час адсутнасці начальніка аддзела адказнымі за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры з’яўляюцца намеснік начальніка фінансавага ўпраўлення Балашова Алена Іванаўна, кабінет 5, тэл. 2-54-35 ці намеснік начальніка аддзела даходаў бюджэту і фінансаў вытворчай сферы Карабцова Людміла Ульянаўна, кабінет 6, тэл. 2-37-06.

Час працы:

пн-пт: 8:30-13:00, 14:00-17:30

перадсвяточныя дні: 8:30-13:00, 14:00-16:30

14.11.2. Атрыманне даведкі аб разліках па атрыманым з мясцовага бюджэту бюджэтным пазыкам, выкананым гарантыям мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
(Паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. №548 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання»).

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры:

  • заява.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры – бясплатна.

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры – 7 дзён з дня падачы заявы.

Адказны за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры – Ярмоленка Любоў Сяргееўна, галоўны бухгалтар фінансавага ўпраўлення Жлобінскага райвыканкама, кабінет 2, тэл. 2-65-25.

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца фінансавым упраўленнем па заявах грамадзян (з Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. №200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»).